Ньюпарт
Ньюпарт | |||||
| |||||
Першыя згадкі: | 1126 | ||||
Краіна: | Вялікабрытанія | ||||
Плошча: |
| ||||
Насельніцтва: |
| ||||
Тэлефонны код: | 01633 | ||||
Паштовы індэкс: | NP | ||||
Геаграфічныя каардынаты: | 51°35′19″ пн. ш. 2°59′52″ з. д. / 51.58861° пн. ш. 2.99778° з. д.Каардынаты: 51°35′19″ пн. ш. 2°59′52″ з. д. / 51.58861° пн. ш. 2.99778° з. д. | ||||
Ньюпарт | |||||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы | |||||
https://newport.gov.uk |
Нью́парт (па-ангельску: Newport; па-валійску: Casnewydd) — горад ва Ўэйлзе, Вялікабрытанія. Горад стаіць на рацэ Уск недалёка ад зьліцьця з эстуарыям Сэвэрн, знаходзячыся за 19 км на паўночны ўсход да Кардыфа. Насельніцтва на 2011 год складала 145 тысячаў чалавек, зьяўляючыся, такім чынам, трэцім паводле велічыні горадам Ўэйлза. Ньюпарт быў месцам апошняга маштабнага ўзброенага паўстаньня ў Вялікабрытаніі, калі ў 1839 годзе адбылося Ньюпарцкае паўстаньне ачоленае чартыстамі. Узначаліў паўстаньне чартыст Джон Фрост, у гонар якога была названая мясцовая школа. Ньюпарт быў портам яшчэ з часоў Сярэднявечча за часам калі нарманы пабудавалі тут першы замак Ньюпарта. Горад перарос ранейшы рымскі горад Каэрлеон і атрымаў свой першы статут у 1314 годзе. Места значна пашырылася ў XIX стагодзьдзі, калі гарадзкі порт стаў цэнтрам экспарту вугалю з усходніх далінаў Паўднёвага Ўэйлза. Ньюпарт быў найбуйнейшым портам-экспарцэрам вугалю ва Ўэйлзе да ўздыму Кардыфа ў сярэдзіне 1800-х гадоў. У XX стагодзьдзі значнасьць портаў зьнізілася, але горад заставаўся важным вытворчым і машынабудаўнічым цэнтрам. Ньюпарт быў месцам саміту НАТО ў 2014 годзе.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Сайт мескай рады
- Ньюпарт на Curlie.