Перайсьці да зьместу

Эстуарый

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Эстуарый.

Эстуа́рый (ад лацінскага — вусьце ракі, якое затапляецца) — аднарукаўнае варонкападобнае вусьце ракі, якое пашыраецца ў бок мора.

Эстуарыі ўтвараюць пераходную зону паміж рачным і марскім асяродзьдзем і ёсьць прыкладам экатону. Эстуарыі маюць як марскі ўплыў, у тым ліку прыплывы, хвалі і прыток салонай вады, гэтак і флювіяльным уплывам, як то плыні прэснай вады і адкладаў. Зьмешваньне марской і прэснай вады забясьпечвае высокі ўзровень пажыўных рэчываў як у воднай тоўшчы, гэтак і ў адкладах, што робіць эстуарыі аднымі з самых прыдатных прыродных асяродзьдзяў пражываньня розных арганізмаў у сьвеце[1]. Большасьць існых эстуарыяў утварыліся ў эпоху галацэну прыз затапленьне далінаў, вымытых ракою або ледавіком, калі ўзровень мора пачаў падымацца блізу 10 00012 000 гадоў таму[2]. Яны звычайна клясыфікуюцца ў адпаведнасьці зь іхнымі геамарфалягічнымі асаблівасьцямі або заканамернасьцямі цыркуляцыі вады. Яны могуць мець шмат розных назваў, як то затокі, гавані, лягуны і вадаточы, але некаторыя з гэтых вадаёмаў ня цалкам адпавядаюць вышэйзгаданаму вызначэньню эстуарыя і могуць быць цалкам засоленымі.

Многія эстуарыі пакутуюць ад дэградацыі праз розныя фактары, у тым ліку эрозіі глебы, высечкі лясоў, празьмернага выпасу быдла, празьмернага лову рыбы і асушэньня забалочаных тэрыторыяў. Эўтрафікацыя можа спрычыніць празьмерны прыцёк пажыўных рэчываў ад сьцёку азоту, сьцёкавых водаў ды іншых адкідаў, забруджвальных рэчываў, у тым ліку цяжкіх мэталаў, радыянуклідаў і вуглевадародаў. Таксама зьнішчыць эстуарыі могуць дамбы або плаціны, якія будуюць дзеля барацьбы з паводкамі або адводу вады[2][3].

  1. McLusky, D. S.; Elliott, M. The Estuarine Ecosystem: Ecology, Threats and Management. — New York: Oxford University Press, 2004. — ISBN 978-0-19-852508-0
  2. 1 2  Wolanski, E. Estuarine Ecohydrology. — Amsterdam: Elsevier, 2007. — ISBN 978-0-444-53066-0
  3. Silva, Sergio; Lowry, Maran; Macaya-Solis, Consuelo; Byatt, Barry; Lucas, Martyn C. Can navigation locks be used to help migratory fishes with poor swimming performance pass tidal barrages? A test with lampreys // Ecological Engineering. — 2017. — Т. 102. — С. 291—302. — DOI:10.1016/j.ecoleng.2017.02.027