Перайсьці да зьместу

Малочкі (Гомельская вобласьць)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Малочкі
трансьліт. Maločki
Дата заснаваньня: перад 1671 годам[a]
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Гомельская
Раён: Хвойніцкі
Сельсавет: Стралічаўскі
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 2346
СААТА: 3254848086
Нумарны знак: 3
Геаграфічныя каардынаты: 51°33′54″ пн. ш. 29°58′41″ у. д. / 51.565° пн. ш. 29.97806° у. д. / 51.565; 29.97806Каардынаты: 51°33′54″ пн. ш. 29°58′41″ у. д. / 51.565° пн. ш. 29.97806° у. д. / 51.565; 29.97806
Малочкі на мапе Беларусі ±
Малочкі
Малочкі
Малочкі
Малочкі
Малочкі
Малочкі

Малочкі[2] — былая вёска ў Беларусі, каля ракі Прыпяці. Уваходзілі ў склад Стралічаўскага сельсавету Хвойніцкага раёну Гомельскай вобласьці. Знаходзяцца за 47 км на поўдзень ад места і чыгуначнай станцыі Хвойнікаў, каля аўтамабільнай дарогі Даўляды — Хвойнікі.

Карона Каралеўства Польскага

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

30 кастрычніка 1671 года кароль польскі і вялікі князь літоўскі Міхал Карыбут Вішнявецкі пацьвердзіў правы Сьвята-Міхайлаўскага (Залатаверхага) манастыра ў Кіеве на валоданьне шэрагам добраў, у тым ліку, Малочкамі і Баршчоўкай на Палесьсі[3]. Паводле люстрацыі падымнага падатку Оўруцкага павету Кіеўскага ваяводзтва 1683 году, з 7 дымоў вёскі Малочкі Міхайлаўскага манастыра мусіла выплачвацца 4 злотых [4]. 12 сакавіка 1685 году кароль Ян Сабескі сваім прывілеем забараніў усім войскам спыняцца на пастой у добрах духоўных, сярод якіх «Моłoczki, Pohonoie, Łyski… w wojewodztwie Kijowskim, powiecie Owruckim, za rzeką Prypiecią pod Brahyniem leżące[b]»[5]. Згаданыя Малочкі ў рэестры рэвізіі 1686 году палескіх вёсак Кіеўскай мітраполіі і Кіева-Пячэрскай архімандрыі пры прыняцьці іх ад пана Журакоўскага, войскага галіцкага[6]. 30 сакавіка 1688 году кароль Ян выдаў прывілей, паводле якога вёскі Малочкі, Рудка і Пагоннае, раней прыналежныя Міхайлаўскаму манастыру, аддаваліся «на вечныя часы» (пры ўмове нясеньня вайсковай службы) шляхцічу Стэфану Крыніцкаму. Згодна з умовамі «вечнага міру» (1686) паміж Рэччу Паспалітай і Расеяй, левабярэжная Украіна і Кіеў заставаліся за апошняй. Крыніцы, дзедзічны маёнтак С. Крыніцкага, дасталіся Міхайлаўскаму манастыру. Манарх і кампэнсаваў шляхцічу яго страту падараваньнем былых манастырскіх вёсак[7]. Але папярэднія пасэсары епіскап львоўскі Іосіф Шумлянскі і брат яго Самуіл Шумлянскі, чашнік падольскі, не сьпяшаліся ад іх адступацца. Таму, калі С. Крыніцкі з панамі шляхтай Аляксандрам Казінскім, Янам Грыўскім і чэлядзю 12 чэрвеня заехалі ў падараваныя каралём вёскі[c] і па-гаспадарску ў тых сялянаў, якіх не разагналі адразу, забралі збожжа, спустошылі борці, даніну і чынш, належныя епіскапу, прыўласьнілі, староста Беласароцкай воласьці Ян Пэнскі 19 жніўня 1688 году, ад імя епіскапа і чашніка Шумлянскіх, падаў скаргу ў Оўруцкі гродзкі суд[8].

11 чэрвеня 1706 году оўруцкі гродзкі рэгент Даніэль Ляўкоўскі падаў скаргу ў суд на кіеўскага падчашага Крыштафа Манецкага. Апошні, трымаючы ў пасэсіі Шэпеліцкі маёнтак, у складзе якога былі і Малочкі з Пагонным і Дронькамі, аддаў яго Ляўкоўскаму ў трохгадовую (ад сьвята нараджэньня Яна Хрысьціцеля 1705 г.) арэнду за немалую суму – 4047 злотых у талерах бітых і ў чырвоных злотых. Але надалей сам Манецкі, яго слугі і чэлядзь, таксама і сужэнцы Пясецкія ўсяляк перашкаджалі Ляўкоўскаму атрымліваць з той арэнднай пасэсіі належныя прыбыткі. А яшчэ і палкоўнікі Стэфан Трашчынскі і Герцык, сотнік Дайнэка з сваімі казакамі, ідучы з-за Дняпра да Літвы, вялікія шкоды пачынілі ў добрах падаўца скаргі[9]. 16 днём чэрвеня 1707 году датаваная скарга падчашага Крыштафа Манецкага на кіраўніка маёнткаў берасьцейскага харунжага князя Дамініка Шуйскага Зыгмунта Шукшту за зьбіцьцё ім разам зь сялянамі князя сялян падаўца скаргі, рабаўніцтва іх маёмасьці, патраву палёў, захоп паташу і інш. у сёлах Малочкі, Пагоннае і Дронькі на рацэ Прыпяці, нарэшце, за наезд узброенага адзьдзелу ў 500 чалавек зь сялянаў, стральцоў і казакоў Д. Шуйскага на сяло Варахобавічы, за зьбіцьцё і раненьне казака і слуг пацярпелага, за намер забіць яго самога[10]. 11 студзеня 1723 году актыкаваны застаўны запіс кіеўскага падчашага Крыштафа Манецкага мельніцкаму войскаму Аляксандру Бандынэлі на тры сяла маёнтку Шэпелічы – Малочкі, Дронькі і (пустое селішча) Пагоннае[11].

У судовым дэкрэце ад 2 верасьня 1732 года па справе оўруцкага архімандрыта Андрэя Бянецкага, які быў і кіеўскім афіцыялам, падчашы пан Крыштаф Манецкі, дэрпцкі падкаморы пан Аляксандар Бандынэлі, пан Андрэй Мадалінскі даводзілі, што добры Шэпелічы з прылегласьцямі (у ліку іх і вёска Малочкі) ніколі не належаі ані Кіеўскай мітраполіі, ані Оўруцкай архімандрыі, але – Мікольскаму Пустынскаму манастыру. Пазьней жа былі перададзеныя каралём прыватным асобам на ўзамен іхных маёнткаў, якія адышлі да Масквы[12].

На 1734 год вёска Малочкі знаходзілася ў пасэсіі ў Кімбараўскага кляштару айцоў-цыстэрцыянаў[13].

У жніўні 1750 г. у Хвойніках былі схопленыя краснасельскія сяляне Саўка Лутчанка, Лук'ян Кананенка, Ігнат, войтаў сын, Селівон, Іванаў унук, Цімох і Іван Панчанкі і "іншыя", а таксама атаман іхны Кулешык, абвінавачаныя ў гайдамацтве – нападзе на Малочкі і зрабаваньні (забралі 20 тыс. грывень) тамтэйшага арандатара Бэні Ізраэлевіча[14].

У 1754 годзе з 12 двароў (каля 72 жыхароў) вёскі Малочкі выплачваліся «do grodu» (Оўруцкага замку) 1 злоты і 26 грошаў, «na milicję» (на вайсковыя патрэбы павету і ваяводзтва) 7 злотых і 14 грошаў[15]. 11 жніўня 1756 году ў кнігах Оўруцкага гродзкага суда актыкаваны запіс аб уводзе абата мясцовых базылянаў Андрэя Бянецкага ў валоданьне добрамі Шэпелічы Старыя і Новыя, Пагоннае, Малочкі, Дронькі і інш.[16].

Расейская імпэрыя

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Пасьля другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793) Малочкі апынуліся ў межах Рэчыцкай акругі Чарнігаўскага намесьніцтва (губэрні), з 1796 году ў складзе ўпарадкаванага Рэчыцкага павету Маларасейскай, а з 29 жніўня 1797 году Менскай губэрні Расейскай імпэрыі[17]. З крыніцы, заснаванай на матэрыялах рэвізіі 1795 году, вядома, што вёска Малочкі належала Оўруцкаму абацтву базылянаў у асобе іх галавы Юзафа Ахоцкага[18].

9 лютага 1918 году, яшчэ да падпісаньня Берасьцейскага міру з бальшавіцкай Расеяй (3 сакавіка), Нямеччына перадала паўднёвую частку Беларусі Украінскай Народнай Рэспубліцы. У адказ на гэта, 9 сакавіка Другой Устаўной граматай тэрыторыя абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. Малочкі ў складзе Рэчыцкага павету, аднак, апынуліся ў часова створанай 15 чэрвеня Палескай губэрні з цэнтрам у Рэчыцы, з кастрычніка — у Мазыры. З 18 траўня тут дзейнічала «варта Украінскай Дзяржавы» гэтмана Паўла Скарападзкага[19].

1 студзеня 1919, згодна з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі, Рэчыцкі павет увайшоў у склад Сацыялістычнай Савецкай Рэспублікі Беларусі, але 16 студзеня разам зь іншымі этнічна беларускімі тэрыторыямі быў далучаны да РСФСР.

Плян Малочкаў складаецца з простай, амаль мэрыдыяннай арыентацыі вуліцы, забудаванай з двух бакоў драўлянымі хатамі сядзібнага тыпу[20].

  1. ^ Не з XVIII ст., як пісаў С. В. Марцэлеў[1].
  2. ^ Арыенціры даўніх часоў. Ад тых вёсак да Брагіна больш за паўсотню кілямэтраў.
  3. ^ Тут, акрамя згаданых у каралеўскім прывілеі, названыя яшчэ і Дронкі (Дронькі).
  1. ^ Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 2, кн. 2. Гомельская вобласць / С.В. Марцэлеў; рэдкал.: Г.П. Пашкоў (гал. рэд.) [і інш.]. — Менск: БелЭн, 2005. — 520 с.: іл. ISBN 985-11-0330-6. С. 449
  2. ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4. (pdf)
  3. ^ Документальна спадщина Свято-Михайлівського Золотоверхого монастиря у Києві ХVІ-ХVІІІ ст. з фондів Національної бібліотеки України імені В. І. Вернадського. Зб. док. [Текст] / Автори-укладачі: Ю. А. Мицик, С. В. Сохань, Т. В. Міцан, І. Л. Синяк, Я. В. Затилюк; Нац. акад. наук України, Нац. б-ка України ім. В. І. Вернадського, Ін-т укр. археографії та джерелознавства ім. М. С. Грушевського (далей: Документальна спадщина.). — Київ, 2011. № 27
  4. ^ Архив Юго-Западной России (далей: Архив ЮЗР). Ч. 7. Т. 1. Акты о заселении Юго-Западной России. – Киев, 1886. С. 497
  5. ^ Документальна спадщина. — № 28
  6. ^ Описание архива западнорусских униатских митрополитов (далей: Описание архива). Т. 1. 1470–1700. – С.-Петербург, 1897. № 986
  7. ^ Архив ЮЗР. Ч. 1. Т. 4. Акты об унии и состоянии православной церкви с половины XVII века (1648–1798). – Киев, 1871. С. 78 – 80
  8. ^ Архив ЮЗР. Ч. 1. Т. 10. – Киев, 1904. С. 364 – 365
  9. ^ Архив ЮЗР. Ч. 3. Т. 2. Акты о казаках (1679–1716). – Киев, 1868. С. 689–695
  10. ^ Описи актовых книг Киевского центрального архива (далей: ОАК). – № 26 / Сост. А. Т. Белоусов – Киев: Университетская типография, 1881. С. 9
  11. ^ ОАК. – № 37 / Сост. Е. П. Дьяковский – Киев: Типография Т. Г. Мейнандера, 1906. С. 48
  12. ^ Описание архива западнорусских униатских митрополитов (далей: Описание архива). Т. 2. 1701–1839. – С.-Петербург, 1907. № 1299
  13. ^ Тарифи подимного податку, сеймикові лауди і люстрації Київського воєводства першої половини XVIII століття. /Вид. друге, доп. Укл. Конрад Жеменецький. — Біла Церква, 2015. С. 286
  14. ^ Архив ЮЗР. Ч. 3. Т. 3: Акты о гайдамаках (1700 – 1768). – Киев, 1876. С. 511 – 512
  15. ^ Тариф подимного податку Київського воєводства 1754 року. /Опрацював Конрад Жеменецький. — Біла Церква, 2015. С. 178
  16. ^ Описание архива. – № 1671
  17. ^ Насевіч В., Скрыпчанка Т. Рэчыцкі павет / В. Насевіч, Т. Скрыпчанка // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі: у 6 т. — Т. 6. Кн. 1. — Мінск: БелЭн, 2001. C. 181—182
  18. ^ Петреченко І. Є. «Камеральное описание… Речицкой округи» 1796 р.: інформаційний потенціал пам’ятки // Днепровский паром. Природное единство и историко-культурное взаимодействие белорусско-украинского пограничья / Материалы международной конференции (26-27 апреля 2018 г., г. Гомель). — Минск: Четыре четверти, 2018. С. 71
  19. ^ Ціхаміраў А. В. Станаўленне і развіццё беларуска-украінскіх адносін у 1918—1920 гг. // Веснік БДУ. Сер. 3. 2005. № 3. С. 28 — 32; Грицкевич А. П. Борьба за Украину, 1917—1921 / А. П. Грицкевич; под науч. ред. А. Е. Тараса. — Минск: Современная школа, 2011. С. 92 — 93; Ільїн, О. Західне Полісся в Українській Державі гетьмана Скоропадського (Історія в документах) / О. Ільїн // Над Бугом і Нарвою : український часопис Підляшшя. — 2014. № 3. С. 42; Замойский А. С. Брагин и местечки юго-восточной Беларуси в условиях перехода от войны к миру. 1918—1922. // Брагинщина в контексте истории белорусско-украинского пограничья: сборник научных статей / редкол. А. Д. Лебедев. — Минск, 2018. С. 85
  20. ^ Гарады і вёскі Беларусі. Энцыкл. Т. 2. Кн. 2. — Менск, 2005.