Перайсьці да зьместу

Ля Ліга

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Ля Ліга
Краіна Сьцяг Гішпаніі Гішпанія
Канфэдэрацыя УЭФА
Заснаваная 1929
Колькасьць камандаў 20
Вылет у Сэгунда
Узровень ў пірамідзе Узровень 1
Хатнія кубкі Кубак Гішпаніі, Супэркубак Гішпаніі
Міжнародныя кубкі Ліга чэмпіёнаў,
Ліга Эўропы,
Ліга канфэрэнцыяў
Дзейны чэмпіён Рэал Мадрыд — 36-ы тытул (2023—2024)
Найбольш пасьпяховы клюб Рэал Мадрыд — 36 тытулаў
Сэзон 2024—2025 гадоў

Ля Ліга (па-гішпанску: La Liga) — прафэсійная футбольная ліга Гішпаніі, вядомая яшчэ як Прымэра дывізіён (гішп. Primera División). У герархіі лігаў чэмпіянату Гішпаніі займае першы радок, з чаго вынікае, што спаборніцтва вызначае чэмпіёна краіны. Ліга лічыцца адной з найлепшых футбольных лігаў у сьвеце. Усяго толькі дзевяць клюбаў станавіліся пераможцамі Ля Лігі. З 1950-х гадоў дамінуючымі клюбамі розыгрышаў спаборніцтва былі «Рэал» (Мадрыд) і «Барсэлёна». Аднак на працягу 1930-х і 1940-х гадоў Ля Ліга была больш канкурэнтнай, з «Рэалам» і «Барсэлёнай» пасьпяхова канкуравалі «Валенсія», «Атлетыка» й «Атлетык», а ў 1990-х і 2000-х гадох — тая ж «Валенсія» й «Дэпартыва».

Упершыню ідэю нацыянальнай футбольнай лігі ў Гішпаніі прапанаваў у красавіку 1927 году Хасэ Марыя Ача, дырэктар клюбу «Арэнас» з Геча. Пасьля працяглых дыскусаў адносна памеру лігі й крытэраў допуску клюбаў, у канчатковым выніку Каралеўская гішпанская футбольная фэдэрацыя вызначыла дзясятку першых удзельнікаў Ля Лігі 1928 году. «Барсэлёна», «Рэал» (Мадрыд), «Атлетык» (Більбао), «Рэал Сасьедад», «Арэнас» і «Рэал Уніён» увайшлі ў лік удзельнікаў на правах папярэдніх пераможцаў Каралеўскага кубку. «Атлетык» (Мадрыд), «Эспанёл» і «Эўропа Барсэлёна» атрымалі правы ўдзелу ў якасьці папярэдніх фіналістаў кубка, а «Расінг» з Сантандэру заваяваў месца ў лізе шляхам перамогі ў пераходным турніры. Паводле стану на сэзон 2024—2025 гадоў толькі тры клюбы зь ліку заснавальнікаў, «Барсэлёна», мадрыдзкі «Рэал» і «Атлетык» (Більбао), ніколі не выбывалі ў ніжэйшы дывізіён.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]