Гардзееўскі раён
Гардзееўскі раён | |
Гордеевский район | |
Сьцяг | |
Агульныя зьвесткі | |
---|---|
Краіна | Расея |
Статус | раён |
Уваходзіць у | Бранскую вобласьць |
Адміністрацыйны цэнтар | Гардзееўка |
Дата ўтварэньня | 1929 |
Насельніцтва (2018) | 10 620 |
Плошча | 846,54 км² |
Месцазнаходжаньне Гардзееўскага раёну | |
Мэдыя-зьвесткі | |
Часавы пас | UTC +3 |
Тэлефонны код | +7 48340 |
Код аўтам. нумароў | 32 |
Афіцыйны сайт | |
Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы |
Гардзе́еўскі раён — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Бранскай вобласьці Расеі. Адміністрацыйны цэнтар — сяло Гардзееўка.
Геаграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Раён разьмешчаны на захадзе Бранскай вобласьці, плошча ягонай тэрыторыі складае 846,54 км².
Мяжуе:
- на поўначы з Касьцюковіцкім раёнам Магілёўскай вобласьці Беларусі;
- на захадзе з Паповагорскім раёнам Бранскай вобласьці;
- на ўсходзе з Сураскім раёнам Бранскай вобласьці;
- на поўдні з Клінцоўскім раёнам Бранскай вобласьці.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Гардзееўскі раён утвораны ў 1929 годзе і першапачаткова ўваходзіў у Клінцоўскую акругу Заходняй вобласьці, а з 1937 году — у новаўтвораную Арлоўскую вобласьць.
5 ліпеня 1944 году ўказам Прэзыдыюму Вярхоўнага савету СССР была ўтвораная Бранская вобласьць, у склад якой, нароўні зь іншымі, быў улучаны і Гардзееўскі раён. У 1963 годзе раён скасавалі, а ў 1985 годзе — аднавілі.
Дэмаграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Насельніцтва раёну складае 13,4 тыс. чалавек. Усяго налічваецца 70 населеных пунктаў.
Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Па муніцыпальнай рэформе (2005) у раёне налічваецца 1 мескае і 6 сельскіх паселішчаў:
Мескія паселішчы:
Сельскія паселішчы:
- Гліннаўскае сельскае паселішча
- Гардзееўскае сельскае паселішча
- Петравабудзкое сельскае паселішча
- Рудневараб’ёўскае сельскае паселішча
- Тварышынскае сельскае паселішча
- Унашаўскае сельскае паселішча
Эканоміка
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]На сёньняшні дзень занятасьць насельніцтва забясьпечваюць галоўным чынам бюджэтныя арганізацыі (школа, раённая лякарня, міліцыя, суд, служба судовых прыставаў, пэнсійны фонд, філіялы банкаў, а таксама калгасы).
- Гардзееўскі мясаперапрацоўчы камбінат.
- Тварышынскі сьпіртавы завод.
Транспарт
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Сяло Гардзееўка знаходзіцца за 35 км ад найбліжэйшай чыгуначнай станцыі ў месьце Клінцы.
Славутасьці
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Царква Ўшэсьця Гасподняга ў с. Вялікі Бор (1809)
- Царква Сьв. Мікалая ў с. Казарычы
- Царква Покрыва Прасьв. Багародзіцы ў с. Кузьняцы
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Гардзееўскі раён — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
|