Валеры Вакульчык
- Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Вакульчык (неадназначнасьць).
Валеры Вакульчык | |
па-беларуску: Валерый Паўлавіч Вакульчык Валеры Вакульчык | |
Дзяржаўны сакратар Савету бясьпекі | |
---|---|
3 верасьня 2020 — 29 кастрычніка 2020 | |
Прэзыдэнт: | Аляксандар Лукашэнка |
Прэм’ер-міністар: | Раман Галоўчанка |
Папярэднік: | Андрэй Раўкоў |
Старшыня КДБ РБ | |
16 лістапада 2012 — 3 верасьня 2020 | |
Прэзыдэнт: | Аляксандар Лукашэнка |
Прэм’ер-міністар: | Міхаіл Мясьніковіч |
Папярэднік: | Вадзім Зайцаў |
Наступнік: | Іван Тэртэль |
Асабістыя зьвесткі | |
Нарадзіўся: |
19 чэрвеня 1964 (60 гадоў) вёска Радастава, Дарагічынскі раён, Берасьцейская вобласьць, Беларуская ССР, СССР |
Бацька: | Павал Вакульчык |
Адукацыя: | |
Узнагароды: |
|
Вале́ры Па́ўлавіч Ваку́льчык (нар. 19 чэрвеня 1964 году, Берасьцейская вобласьць) — беларускі вайсковы й дзяржаўны дзяяч, памочнік Аляксандра Лукашэнкі па Берасьцейскай вобласьці з 2020 году.
Біяграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Нарадзіўся ў вёсцы Радастава (Дарагічынскі раён, Берасьцейская вобласьць), дзе яго бацька Павал быў старшынёю калгасу[1].
Скончыў Харкаўскую гвардзейскую вышэйшую танкавую камандную вучэльню, Вышэйшыя курсы ваеннай контрвыведкі КДБ СССР, Акадэмію кіраваньня пры прэзыдэнце Рэспублікі Беларусь. У 1985—1991 гадах праходзіў вайсковую службу ва ўзброеных сілах, у 1991—2008 — у органах дзяржаўнай бясьпекі. З 2008 году быў начальнікам апэратыўна-аналітычнага цэнтру пры прэзыдэнце, з кастрычніка 2011 году — старшыня Сьледчага камітэту.
16 лістапада 2012 году прызначаны кіраўніком КДБ РБ[2]. 3 верасьня 2020 прызначаны дзяржаўным сакратаром Савету бясьпекі. 29 кастрычніка пераведзены на пасаду памочніка Лукашэнкі па Берасьцейскай вобласьці[3]. 12 студзеня 2014 году ўзнагароджаны Ордэн Айчыны 3-й ступені «за ўзорнае выкананьне вайсовага абавязку, службовых абавязкаў, высокі прафэсіяналізм і ўмацаваньне абараназдольнасьці дзяржавы»[4].
Міжнародныя санкцыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]31 жніўня 2020 году Вакульчык быў уключаны ў сьпіс асобаў, на якіх накладзена бестэрміновая забарона на ўезд у Латвію, пяцігадовая забарона на ўезд у Эстонію і забарона на ўезд у Летуву ў сувязі з тым, што «сваімі дзеяньнямі ён арганізаваў і падтрымаў фальсыфікацыю прэзідэнцкіх выбараў 9 жніўня і наступнае гвалтоўнае задушэньне мірных пратэстаў»[5].
2 кастрычніка 2020 году было аб’яўлена, што Вакульчык трапіў у Чорны сьпіс Эўразьвязу[6]. Акрамя таго, Вакульчыка ў свае санкцыйныя сьпісы ўключылі Вялікабрытанія[7][8], Канада[9], Швайцарыя[10][11]. 20 лістапада да кастрычніцкага пакету санкцый ЭЗ далучыліся Альбанія, Ісьляндыя, Ліхтэнштайн, Нарвэгія, Паўночная Македонія, Чарнагорыя і Украіна[12].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Зьміцер Панкавец (16 лістапада 2012) Валеры Вакульчык — зямляк Натальлі Радзінай. Наша Ніва. Праверана 19 лістапада 2012 г.
- ^ Лукашэнка прызначыў Вакульчыка ў КДБ, а Латушку — у Францыю (недаступная спасылка)
- ^ У Вакульчыка новая пасада. Былы старшыня КДБ стаў памочнікам Лукашэнкі па Берасьцейшчыне // Радыё «Свабода», 29 кастрычніка 2020 г.
- ^ Майстэрства быць шчасьлівым // Зьвязда : газэта. — 14 студзеня 2014. — № 5 (27615). — С. 1, 2. — ISSN 1990-763x.
- ^ Латвія, Літва і Эстонія ўключылі Лукашэнку і яшчэ 29 чыноўнікаў ў спіс пэрсон нон-грата. Поўны сьпіс. Радыё Свабода (2020-08-31). Праверана 2021-09-18 г.
- ^ 40 беларускіх чыноўнікаў, якія трапілі пад санкцыі Эўразьвязу. Сьпіс. Радыё Свабода (2020-10-02). Праверана 2021-09-13 г.
- ^ CONSOLIDATED LIST OF FINANCIAL SANCTIONS TARGETS IN THE UK (анг.). Office of Financial Sanctions Implementation HM Treasury (2021-06-25).
- ^ UK sanctions Belarus leader Lukashenko (анг.). Reuters. Праверана 2021-07-24 г. Архіўная копія ад 2021-07-24 г.
- ^ Consolidated Canadian Autonomous Sanctions List (анг.). Міністэрства міжнародных справаў Канады(en) (2015-10-19). Праверана 2021-06-29 г.
- ^ Switzerland joins EU in sanctions against top Belarus officials (анг.). Swissinfo (2020-10-13). Праверана 2021-09-13 г.
- ^ SECO: Ordinance on measures against Belarus (анг.). Staatssekretariat für Wirtschaft (2020-10-13). Праверана 2020-09-13 г.
- ^ Declaration by the High Representative on behalf of the EU on the alignment of certain third countries concerning restrictive measures against Belarus (анг.). Рада Эўрапейскага зьвязу (2020-11-20). Праверана 2021-09-13 г.
- Нарадзіліся 19 чэрвеня
- Нарадзіліся ў 1964 годзе
- Выпускнікі Акадэміі кіраваньня пры прэзыдэнце Рэспублікі Беларусь
- Кавалеры ордэна Айчыны III ступені
- Нарадзіліся ў Дарагічынскім раёне
- Старшыні Камітэту дзяржаўнай бясьпекі Рэспублікі Беларусь
- Сакратары Рады бясьпекі Рэспублікі Беларусь
- Старшыні Сьледчага камітэту Рэспублікі Беларусь
- Беларускія асобы ў Чорным сьпісе ЭЗ