Зьміцер Гара
Зьміцер Гара | |
4-ы старшыня Сьледчага камітэту Беларусі | |
---|---|
11 сакавіка 2021 — цяперашні час | |
Прэзыдэнт: | Аляксандар Лукашэнка |
Прэм’ер-міністар: | Раман Галоўчанка |
Папярэднік: | Іван Наскевіч |
Намесьнік генэральнага пракурора Беларусі | |
сьнежань 2019 — 11 сакавіка 2021 | |
Начальнік сьледчай управы КДБ Беларусі | |
лістапад 2009 — сьнежань 2019 | |
Начальнік 3-й управы Апэратыўна-аналітычнага цэнтру пры прэзыдэнце Беларусі | |
жнівень 2008 — лістапад 2009 | |
Начальнік сьледчага аддзелу КДБ Беларусі | |
красавік 2008 — ліпень 2008 | |
Асабістыя зьвесткі | |
Нарадзіўся: |
1970 (54 гады) Тбілісі, Грузінская ССР, СССР |
Бацька: | Юры Гара |
Адукацыя: | Вайсковы Чырванасьцяжны інстытут (1993), Акадэмія кіраваньня пры прэзыдэнце Рэспублікі Беларусь (2018) |
Узнагароды: |
мэдалі «За адзнаку ў вайсковай службе» і «За бездакорную службу» III, II і I ступеняў |
Зьмі́цер Ю́р’евіч Гара́ (1970, Тбілісі, цяпер Грузія) — дзяржаўны дзяяч Беларусі.
4-ы старшыня Сьледчага камітэту Беларусі (з 11 сакавіка 2021 году). Узнагароджаны мэдалямі «За бездакорную службу» III, II і I ступеняў, «За адзнаку ў вайсковай службе», ордэнам «За службу Радзіме» III ступені.
Жыцьцяпіс
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У 1993 годзе скончыў Вайсковы Чырванасьцяжны інстытут у Маскве па спэцыяльнасьці «правазнаўства». Зь верасьня 1993-га па красавік 2008 году служыў на пасадах сьледчага, старэйшага сьледчага, сьледчага па асабліва важных справах сьледчага аддзелу ўправы КДБ Беларусі. Затым быў прызначаны начальнікам сьледчага аддзелу КДБ Беларусі і займаў гэтую пасаду да ліпеня 2008 году. Са жніўня 2008-га па лістапад 2009-га году — начальнік 3-й управы Апэратыўна-аналітычнага цэнтру пры прэзыдэнце Беларусі. Зь лістапада 2009-га па сьнежань 2019 году — начальнік сьледчай управы Камітэту дзяржаўнай бясьпекі Беларусі. У 2018-м скончыў Акадэмію кіраваньня пры прэзыдэнце Беларусі па спэцыяльнасьці «дзяржаўнае кіраваньне і эканоміка». Са сьнежня 2019 году займаў пасаду намесьніка генэральнага пракурора Беларусі. 11 сакавіка 2021 году прызначаны старшынёй Сьледчага камітэту Беларусі[2].
Санкцыі ЭЗ, США, іншых краінаў
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]21 чэрвеня 2021 года быў унесены ў Чорны сьпіс Эўразьвязу[3]. Паводле рашэньня Рады Эўрапейскага зьвязу(be) як экс-намесьнік генэральнага пракурора Хара нясе адказнасьць за палітычна матываваныя крымінальныя справы супраць мірных дэманстрантаў, апазыцыянэраў, журналістаў, грамадзянскае супольнасьці й простых грамадзян, у прыватнасьці за справу Сяргея Ціханоўскага; як кіраўнік міжурадавай камісіі пад расьсьледаваньню скаргаў грамадзян пра злоўжываньні паўнамоцтвамі супрацоўнікамі праваахоўных органаў – за бязьдзейнасьць гэтае ўстановы, нягледзячы на заявы на ўзбуджэньне крымінальнае справаў; як старшыня Сьледчага камітэту – за перасьлед праваабаронцаў і ўдзельнікаў мірных пратэстаў, – агулам за сур'ёзныя парушэньні правоў чалавека, падрыў вяршэнства закону, рэпрэсіі супраць грамадзянскае супольнасьці й дэмакратычнай апазыцыі(be)[4]. З той жа фармулёўкаю трапіў у санкцыйны сьпіс Швайцарыі[5][6]. 6 ліпеня да чэрвеньскага пакету санкцый ЭЗ далучыліся Альбанія, Ісьляндыя, Ліхтэнштайн, Нарвэгія, Паўночная Македонія, Чарнагорыя[7].
9 жніўня 2021 году Гара быў унесены ў сьпіс спэцыяльна вызначаных грамадзянаў і заблякаваных асобаў ЗША[8][9].
У 2022 годзе санкцыі супраць яго ўвялі Японія, Украіна і Канада[10].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ а б https://www.belta.by/society/view/zamestitelem-genprokurora-naznachen-dmitrij-gora-374656-2019/
- ^ Дзьмітрый Гара прызначаны старшынёй Сьледчага камітэта // Газэта «Зьвязда», 11 сакавіка 2021 г. Праверана 11 сакавіка 2021 г.
- ^ Юрий Шейко. (2021-06-21) ЕС опубликовал список новых санкций против Минска (рас.). Нямецкая хваля. Архіўная копія ад 2021-08-08 г.
- ^ Consolidated text: Council Decision 2012/642/CFSP of 15 October 2012 concerning restrictive measures in view of the situation in Belarus - EUR-Lex(en), 21.06.2021
- ^ Michael Shields; Kevin Liffey. (2021-07-07) Swiss widen sanctions list against Belarus (анг.). Reuters. Праверана 2021-07-10 г. Архіўная копія ад 2021-07-07 г.
- ^ Sanctions program: Belarus: Verordnung vom 11. Dezember 2020 über Massnahmen gegenüber Belarus (SR 946.231.116.9), Anhang 1 Origin: EU Sanctions: Art. 2 Abs. 1 (Finanzsanktionen) und Art. 3 Abs. 1 (Ein- und Durchreiseverbot) (анг.). Дзяржаўны сакратарыят па эканамічных пытаньнях(de) (2021-07-07). Праверана 2021-07-10 г. Архіўная копія ад 2021-07-07 г.
- ^ Declaration by the High Representative on behalf of the European Union on the alignment of certain third countries with the Council Decision (CFSP) 2021/1002 concerning restrictive measures in view of the situation in Belarus (анг.). Рада Эўрапейскага зьвязу (2021-07-06). Праверана 2021-09-10 г.
- ^ Treasury Holds the Belarusian Regime to Account on Anniversary of Fraudulent Election (анг.). Міністэрства фінансаў ЗША[прыбраць шаблён] (2021-08-09). Праверана 2021-08-10 г. Архіўная копія ад 2021-08-09 г.
- ^ США расширили санкции в отношении официального Минска. Полный список (рас.). ZERKALO.IO(be) (2021-08-09). Праверана 2021-08-10 г. Архіўная копія ад 2021-08-09 г.
- ^ ГОРА Дмитро Юрійович
Гэта — накід артыкула пра біяграфію асобы. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |
- Нарадзіліся 30 лістапада
- Нарадзіліся ў 1970 годзе
- Кавалеры ордэна За службу Радзіме
- Нарадзіліся ў Тбілісі
- Выпускнікі Акадэміі кіраваньня пры прэзыдэнце Рэспублікі Беларусь
- Старшыні Сьледчага камітэту Рэспублікі Беларусь
- Выпускнікі Вайсковага інстытуту Міністэрства абароны СССР
- Беларускія юрысты
- Супрацоўнікі Камітэту дзяржаўнай бясьпекі Рэспублікі Беларусь
- Узнагароджаныя мэдалём За бездакорную службу 3 ступені
- Узнагароджаныя мэдалём За бездакорную службу 2 ступені
- Узнагароджаныя мэдалём За бездакорную службу 1 ступені
- Беларускія асобы ў Чорным сьпісе ЭЗ
- Беларускія асобы ў сьпісе СВГ