Бітва пад Дашавам
Бітва пад Дашавам | |||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
| |||||||||
Супернікі | |||||||||
Польшча | Расейская імпэрыя | ||||||||
Камандуючыя | |||||||||
Бэнэдыкт Колышка | Логін Рот | ||||||||
Колькасьць | |||||||||
больш за 3000 | ? | ||||||||
|
Бітва пад Дашавам — найбольш значная бітва лякальнага падольскага паўстаньня падчас паўстаньня 1830—1831 гадоў. Бітва адбылася 14 траўня 1831 году паміж большым нерэґулярным атрадам польскіх паўстанцаў пад камандаваньнем пэнсіянэра генэрал-маёра Бэнэдыкта Колышкі (больш за 3000 челавек) з аднаго боку і меншай колькасьці расейскіх войск пад камандаваньнем генэрала Логіна Рота.
80-гадовы Колышка ня ведаў вайсковых навінак, але сваіх жаўнераў правадзіў цалкам адважна. Яго войска было аднак кепска зарганізаванае. Паўстанцы ішлі ў даўгаватай калёне. 14 траўня каля 16-й гадзіны авангард расейскага корпуса пабіў пад Горадкам авангард польскага войска пад камандаваньнем Вацлава Севярына Ржавускага. Пабядзінскі контратакаваў і разьбіў два швадроны расейскай язды. Калі з польскага табору ўрыхтаваліся некалькі польскіх швадронаў, Пабядзінскі, які гэта пабачыў, зноў атакаваў і ў пагоні быў забіты, што стало прычынай адступа.
Адначасова, маёр Арлікоўскі падрыхтаваў два швадроны і выступіў насупраць расейскай калёне. Хоць атака была пасьпяховая, падаў загад адступаць, таму што пабачыў, што галоўныя сілы Калышкі не былі яшчэ падрыхтаваныя. Тактычны загад быў дрэнна зразумелы, калі недасьведчаныя паўстанцы дачулі яго і пабачылі адступ атрада, якім камандаваў Пабядзінскі, пачалася паніка.
Колышка падрыхтаваў сваё войска, але тады ўпадлі на яго ўцекачы. Бязладзіцы ніхто ня мог спыніць. За ўцякаючымі палякамі ішоў расейскі корпус.
Вацлаў Ржавускі загінуў у невядомых акалічнасьцях. Гэтым падзеям прысьвяціў Юльюш Славацкі «Думу аб Вацлаве Ржавускім».
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- E. Callier, Bitwy i potyczki stoczone przez wojsko polskie w roku 1831, Drukarnia Dziennika Poznańskiego, Poznań 1887, сс. 115—122, (пол.)
- Kronika powstań polskich 1794—1944, Wydawnictwo Kronika, Warszawa, ISBN 83-86079-02-9, с. 117. (пол.)