Перайсьці да зьместу

Ігар Дзянісаў

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Ігар Дзянісаў
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 17 траўня 1984(1984-05-17)[1][2] (40 гадоў)
Рост 176 см
Вага 70 кг
Пазыцыя паўабаронца
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2003—2013
2013
2013—2017
2016—2017
2017—2019
Зэніт
Анжы
Дынама Масква
Лякаматыў Масква (арэнда)
Лякаматыў Масква
254 (23)
3 (0)
62 (1)
23 (1)
44 (0)
Зборныя
2008—2016 Расея 54 (0)

І́гар Дзяні́саў (па-расейску: Игорь Денисов; нарадзіўся 17 траўня 1984 году, Ленінград, СССР) — былы расейскі футбаліст, паўабаронца. Гулец нацыянальнай зборнай Расеі. Заслужаны майстар спорту Расеі (2008).

Ігар зьяўляецца выхаванцам пецярбурскага футболу. За пецярбурскі «Зэніт» выступаў з 2001 году. Дэбютаваў у асноўным складзе клюбу ў 2002 годзе ў матчы супраць ЦСКА. Ужо з наступнага году ён атрымаў сталую прапіску ў аснове, толькі час ад часу прымаючы ўдзел у некаторых гульнях дубля. Пад кіраўніцтвам Дыка Адвакаата Ігар заваяваў разам з камандай тытулы чэмпіёна Расеі, уладальніка Супэркубка Расеі, Кубка й Супэркубка УЭФА.

Паводле вынікаў сэзону 2011—2012 гадоў быў прызнаны найлепшым футбалістам году паводле вэрсіі РФЗ.

11 кастрычніка 2008 году Ігар дэбютаваў у нацыянальнай зборнай Расеі ва ўзросьце 24 гадоў у матчы адборачнага цыклю чэмпіянату сьвету 2010 году супраць каманды Нямеччыны, выйшаўшы ў стартавым складзе й адыграўшы ўсе 90 хвілін.

«Зэніт»:

«Лякаматыў»:

Ігар жанаты на Алене Дзянісавай. Мае чытырох дзяцей. Любіць сабак, шахматы й тэніс.

  1. ^ а б в Igor Denisov // Transfermarkt (мн.) — 2000.
  2. ^ а б в Igor Denisov // As (гішп.)Madrid: PRISA, 1967. — ISSN 1888-6671

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Ігар Дзянісаўсховішча мультымэдыйных матэрыялаў