Перайсьці да зьместу

Алег Шатаў

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Алег Шатаў
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 29 ліпеня 1990(1990-07-29)[1][2] (35 гадоў)
Рост 173 см
Вага 64 кг
Пазыцыя паўабаронца
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2007—2011 Урал 127 (16)
2012—2013 Анжы Махачкала 34 (3)
2013—2020 Зэніт 139 (23)
2018 Краснадар 6 (1)
2020—2021 Рубін Казань 24 (1)
2022—2023 Урал 15 (1)
Зборныя
2010—2011 Расея (да 20)[d] 4 (2)
2010—2013 Расея (да 21)[d] 15 (3)
2013—2016 Расея 28 (2)

Але́г Ша́таў (па-расейску: Олег Шатов; нар. 29 ліпеня 1990 году, Ніжні Тагіл, СССР) — расейскі футбаліст, паўабаронца. Гулец нацыянальнай зборнай Расеі. У жніўні 2023 году спыніў кар’ру гульца, каб навучыцца на трэнэра.

Пачаў кар’еру ў футзальным клюбе «ВІЗ-Сінара», аднак у 2007 годзе далучыўся да футбольнага клюбу «Ўрал», дзе зь цягам часу стаў асноўным гульцом каманды. 19 лістапада 2010 году быў абраны найлепшым гульцом паводле вынікаў сэзону сярод заўзятараў. У студзені 2012 году адправіўся на зборы з клюбам ЦСКА, але ў хуткім часе стаў гульцом махачкалінскага «Анжы».

14 жніўня 2013 году перайшоў у табар піцерскага «Зэніту»[3], пасьля таго як дагестанскі клюб зьмяніў стратэгію разьвіцьця й значна скараціў выдаткі на каманду.

Дэбютаваў у зборнай Расеі ў матчы супраць зборнай Ісьляндыі 6 лютага 2013 году, выйшаўшы на замену на 46-й хвіліне гульні. На 66-й хвіліне ён забіў гол пасьля перадачы Рамана Шырокава[4].

«Зэніт»:

  1. Oleg Shatov // Transfermarkt (мн.) — 2000.
  2. Oleg Shatov // As (гішп.)Madrid: PRISA, 1967. — ISSN 1888-6671
  3. Олег Шатов перешел в «Зенит». Советский спорт.
  4. Iceland vs. Russia 0-2. Soccerway.com

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]