8 сьнежня
Выгляд
← сьнежань → | ||||||
Пн | Аў | Ср | Чц | Пт | Сб | Нд |
1 | ||||||
2 | 3 | 4 | 5 | 6 | 7 | 8 |
9 | 10 | 11 | 12 | 13 | 14 | 15 |
16 | 17 | 18 | 19 | 20 | 21 | 22 |
23 | 24 | 25 | 26 | 27 | 28 | 29 |
30 | 31 | |||||
2024 год Усе дні |
8 сьне́жня — 343-і дзень году (342-і ў невысакосным годзе) паводле Грыгарыянскага календару. Да канца году застаецца 24 дні.
Падзеі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- 1409 — Вялікая вайна: у Берасьці скончылася нарада Ягайлы і Вітаўта пра плян супольных вайсковых дзеяньняў супраць Тэўтонскага ордэна
- 1432 — Грамадзянская вайна ў ВКЛ: паміж войскамі вялікіх князёў Сьвідрыгайлы і Жыгімонта Кейстутавіча адбываецца Ашмянская бітва
- 1506 — абраньне вялікага князя літоўскага Жыгімонта Старога (на выяве) каралём польскім
- 1854 — Папа рымскі Піюс IX абвясьціў дагмат Беззаганнага зачацьця Панны Марыі
- 1926 — да БССР далучыліся Гомельскі і Рэчыцкі паветы колішняй Гомельскай губэрні РСФСР
- 1985 — заснаванае Паўднёваазіяцкае аб’яднаньне рэгіянальнай супрацы
- 1991 — падпісаньне Белавескіх пагадненьняў, якія паклалі канец існаваньню СССР
Нараджэньні
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- 1542 — Марыя Сьцюарт, каралева Шатляндыі
- 1914 — Чэслаў Сіповіч, грэка-каталіцкі сьвятар, біскуп
- 1943 — Джым Морысан, амэрыканскі сьпявак, лідэр гурта The Doors
- 1966 — Шынэд О'Конар, ірляндзкая сьпявачка
- 1972 — Аляксандар Гур'янаў, беларускі дыплямат
Сьмерці
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- 1980 — Джон Ленан, брытанскі сьпявак і музыка, актывіст антываеннага руху
- 1937 — Язэп Гаўрылік, беларускі грамадзка-палітычны дзяяч.
- 1937 — Ігнат Дварчанін, беларускі пісьменьнік, публіцыст, грамадзкі дзяяч
- 1969 — Ванда Лявіцкая, беларуская пісьменьніца, перакладніца, настаўніца, выхавацелька
Сьвяты
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Румынія: Дзень Канстытуцыі
- Узбэкістан: Дзень Канстытуцыі