Яўген Саўчанка
Яўге́н Сьцяпа́навіч Са́ўчанка (па-расейску: Евгений Степанович Савченко; нарадзіўся 8 красавіка 1950) — губэрнатар Белгародзкай вобласьці Расейскай Фэдэрацыі з 1993 году.
Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Яўген Саўчанка нарадзіўся ў пасёлку Красная Яруга Курскай вобласьці (з 1954 году — Белгародзкай вобласьці). Пасьля сканчэньня школы і тэхнікуму працаваў аґраномам Ракіцянскага калгасу, а пасьля дырэктарам саўгасу. Уздымаючыся па партыйнай лесьвіцы, працаваў спачатку ў раённых, затым у абласных партыйных ворґанах, у ЦК КПСС і Міністэрстве сельскай гаспадаркі РСФСР.
У 1993 годзе быў абраны ґубэрнатарам роднай Белгародчыны. На выбарах 1999 году зь вялікім адрывам перамог Уладзімера Жырыноўскага, а ў 2003 быў абраны на трэці тэрмін, атрымаўшы 61% і перамогшы асноўнага апанэнта, камуніста Васілія Алтухава.
Яўген Саўчанка зьяўляецца сябрам Аґрарнай Партыі Расеі, і падтрымлівае прэм’ер-міністра Ўладзімера Пуціна.
На Белгародчыне, адным з найболей пасьпяховых рэґіёнаў Расеі, Яўген Саўчанка працягвае карыстацца папулярнасьцю.
У 2004 годзе Саўчанка ініцыяваў кампанію супраць ужываньня абсцэннай лексыкі, а ў 2006 у Белгародзкай вобласьці зьявіўся абавязковы школьны прадмет «асновы Праваслаўя», што выклікала крытыку камуністаў і прадстаўнікоў іншых канфэсіяў.
Сям’я[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Яўген Саўчанка жанаты, мае дзьвюх дачок.
Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
|