Перайсьці да зьместу

Станіслаў Галактыёнаў

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Станіслаў Галактыёнаў
Дата нараджэньня 7 сакавіка 1937(1937-03-07)
Месца нараджэньня
Дата сьмерці 8 красавіка 2011(2011-04-08) (74 гады)
Месца сьмерці ЗША ЗША, Мобіл
Месца пахаваньня
Месца вучобы
Занятак біёляг
Навуковая сфэра малекулярная біялёгія
Месца працы
Вядомы як бацька малекулярнага мадэляваньня
Навуковая ступень доктар біялягічных навук[d][1]

Станісла́ў Гена́дзевіч Галактыё́наў (7 сакавіка 1937[2], Смаленск, СССР — 8 красавіка 2011, Мобіл, ЗША) — савецкі беларускі і амэрыканскі навуковец, адзін з заснавальнікаў малекулярнага мадэляваньня[3].

Скончыў Беларускі лесатэхнічны інстытут. 28 жніўня 1958 ажаніўся зь Леанорай Міхнёвай.

У 1960 року паступіў у асьпірантуру Інстытуту экспэрымэнтальнае батанікі АН БССР. Па сканчэньні ў 27-гадовым узросьце абараніў дысэртацыю на званьне кандыдата біялягічных навук; у 36 гадоў абараніў доктарскую дысэртацыю.

У 1977 запрошаны на працу ў Інстытут арганічнага сынтэзу АН Латвійскай ССР, дзе працаваў некалькі рокаў.

Вярнуўшыся ў Менск, працаваў у інстытуце біялёгіі НАН Беларусі. Займаўся малекулярнай біялёгіяй, рыхтаваў для ЭВМ праграмы па біялёгіі, зьвязаныя з вызначэньнем структураў малекул. Стаў адным з заснавальнікаў малекулярнага мадэляваньня[4].

У 1991 зьехаў з жонкай да дачкі ў ЗША. Працягваў працаваць у Цэнтры малекулярнага дызайну Вашынгтонскага ўнівэрсытэту ў Сэнт-Люісе, дзе стаў міжнародна вядомым.

Аўтар больш сотні навуковых працаў і некалькіх навукова-папулярных кніг[5][6]. Ягоныя працы па біялёгіі перакладаліся на эўрапейскія мовы.

У 2001 року перанёс інсульт, пасьля чаго аднавіць навуковую працу ўжо ня здолеў. Праз рок яны з жонкай пераехалі ў Мобіл (Алабама), дзе жыла дачка зь сям’ёй.

Памёр 8 красавіка 2011[2] ва ўзросьце 74 рокаў. Пахаваны ў батанічным садзе места Мобіл.

  • Галактионов С. Г., Никифорович Г. В. Беседы о жизни. — М.: Молодая гвардия, 1977. — 208 с. — (Эврика). — 100 000 ас. (перакладзеная на баўгарскую, латыскую і японскую мовы)
  • Галактионов С. Г., Юрин В. М. Ботаники с гальванометром. — М.: Знание, 1979. — С. 143.
  • Галактионов С. Г., Юрин В. М., Иванченко В. М. Регуляция функций мембран растительных клеток / Под ред. М. Н. Гончарика. — Минск: Наука и техника, 1979. — 199 с.
  • Галактионов С. Г., Юрин В. М. Водоросль сигнализирует об опасности. — Минск: Вышэйш. школа, 1980. — 143 с.
  • Галактионов С. Г. Биологически активные / ред.: В. Щербаков, Л. Антонюк. — М.: Молодая гвардия, 1988. — 270 с. — (Эврика). — 100 000 ас. — ISBN 5-235-00707-7
  • С. Г. Галактионов, А. Н. Яцкевич. Рыцарь науки из Нянькова. — Минск: Наука и техника, 1989. — 63 с.

Крыніцы і заўвагі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
  1. ^ Юбилейный сборникМенск: Інстытут экспэрымэнтальнай батанікі, 2011.
  2. ^ а б Stan Galaktionov (анг.) Obituary. Tributes Inc.. Праверана 5 траўня 2011 г.
  3. ^ Юбилейный сборник Института экспериментальной ботаники НАН Беларуси. Минск, 2011. Приводится по сборнику «Удивительный человек». Сент-Луис, 2011. — Стр. 8-11
  4. ^ Никифорович Г. В. «Слово о С. Г.»
  5. ^ Станислав Геннадиевич Галактионов (рас.) Публичная библиотека (электронные книжные полки Вадима Ершова и К°) Праверана 5 траўня 2011 г.
  6. ^ Станислав Геннадиевич Галактионов (рас.) Раритетные издания. Электронная бібліятэка «Наука и техника» (25 лістапада 2002). Праверана 5 траўня 2011 г.
  • Удивительный человек. Станислав Геннадьевич Галактионов / Составитель Г. В. Никифорович. — Saint Louis: MolLife Design LLC, 2011. — 160 с. — ISBN 978-14507-8618-08
  • Юрась Ускоў. Бацька малекулярнага мадэляваньня // «Наша Ніва». — 20 красавіка 2011. — № 15 (709). — С. 6.