Перайсьці да зьместу

Сяргей Чарановіч

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Сяргей Чарановіч
Дата нараджэньня 8 красавіка 1958(1958-04-08) (66 гадоў)
Месца нараджэньня
Месца вучобы
Занятак маляр
Сябра ў Беларускі саюз дызайнэраў[d]

Сярге́й Вячасла́вавіч Чарано́віч ( · 8 красавіка 1958, мястэчка Шарашоў, Пружанскі раён Берасьцейскай вобласьці, БССР) — беларускі графік.

Скончыў факультэт графічнага дызайну Беларускага дзяржаўнага тэатральна-мастацкага інстытуту. Сябра Саюзу мастакоў і Саюзу дызайнэраў Беларусі. Жыве і працуе ў м. Ляхавічы Берасьцейскай вобласьці.

Працуе ў галіне кніжнай графікі, жывапісу, фатаграфіі. Супрацоўнічаў з выдавецтвамі «Мастацкая літаратура», «Юнацтва», «Вышэйшая школа», «Мэт» і інш. Шэраг ягоных працаў адзначаны дыплёмамі Рэспубліканскага конкурсу мастацтва кнігі Міністэрства культуры Беларусі. Аўтар дызайну знака «Тысяча гадоў праваслаўнай царквы на Беларусі». Аўтар (у суаўтарстве) гербу Ляхавічаў (1992). Аўтар кнігі «Легенды і паданьні Ляхавіцкага краю» (2004). Аўтар турыстычных буклетаў-даведнікаў «Грушаўка» (2005) і «Сьцежкамі роднага краю. Ляхавіцкі раён» (2009).