Эстонская Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка
Эстонская ССР Eesti Nõukogude Sotsialistlik Vabariik | |||||
| |||||
Нацыянальны дэвіз: Kõigi maade proletaarlased, ühinege! | |||||
Дзяржаўны гімн ««Jää kestma, Kalevite kange rahvas»» | |||||
![]() | |||||
Афіцыйная мова | Эстонская, расейская | ||||
Сталіца | Талін | ||||
Плошча • агульная |
45 200 км² | ||||
Насельніцтва • агульнае (1991) • шчыльнасьць |
1,565 млн чал. 31,6/км² | ||||
Валюта | Савецкі рубель (rubla) | ||||
Незалежнасьць выхад са складу СССР |
6 верасьня 1991 | ||||
Дамэн верхняга ўзроўню | .su |
Гісторыя Эстоніі |
![]() Раньняе Сярэднявечча
Новы час
Сучасная Эстонія
|
Эсто́нская Саве́цкая Сацыялісты́чная Рэспу́бліка, Эстонская ССР (па-эстонску: Eesti Nõukogude Sotsialistlik Vabariik) — адна з рэспублік Саюзу Савецкіх Сацыялістычных Рэспублік, створаная рашэньнем Рыйгікогу Эстонскай рэспублікі 21 ліпеня 1940 году. 6 жніўня 1940 году прынятая ў якасьці саюзнай рэспублікі ў склад Савецкага Саюзу.
Эстонская Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка (коратка ЭССР, або Эстонская ССР)[a] — саюзная рэспубліка на паўночным-захадзе СССР, на беразе Балтыйскага мора. Плошча ЭССР 45,1 тыс. км².
Насельніцтва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Насельніцтва па стане на 1985 год — 1 530 000 чал., зь іх мяшчан 71%. Эстонцаў у ЭССР было 948 000 чалавек па стане на 1979 год. Астатнія былі расейцы, ўкраінцы, беларусы і інш.
Земскі падзел[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Эстонская ССР ня мела абласьцёў, бо была невялікая па памеры. Яна дзялілася на 15 раёнаў. ЭССР мела 33 месты, 24 пасёлкаў гарадзкога тыпу.
Сталіца Эстонскае ССР — Талін.
Краявід[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Эстонская ССР мела раўнінную паверхню, на поўдні — халмы. Сярэдняя цеплыня лютага —6 Ц, ліпеня 17 Ц. Ападкаў да 700 мм у год.
Асноўныя рэкі — Нарва, Пярну, Эмаіга.
Мелася мноства азёраў, найвялікшыя — Чудзкое і Вырт. Існуе вадасховішча Нарваўскае.
Землі балотныя, дзярновыя, пясок і гліна.
Лясы займалі больш за 40% зямлі ЭССР (2/3 хвоя). Запаведнікі: Відумяскі, Вільсандыйскі, Мацалускі, Нігуласкі. Лахэмаскі нацыянальны парк.
Мінулае[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Аснова мінулага ЭССР скаладюць запісы «рускіх летапісаў» і пазьнейшых «нямецкіх паэтычных твораў».
У 12—13 ст.ст. складвалася эстонская народнасьць. З 13 ст. на землях ЭССР пачалі стварацца гарады рускіх, данаў і швэдаў. Рускія былі найбольш уплывовымі і эстонцы плацілі даніну Юр’еўскаму ваяводзтву Русі. У другое палове 13 ст. ад рускіх вызвалілі паўстаньні і дапамога з-за мора крыжакоў. ЭССР стала часткаю Лівоніі. Улада крыжакоў была да сярэдзіны 16 ст. Пад час Інфлянскае вайны землі Эстонскае ССР падзялілі Рэч Паспалітая, Данія і Швэцыя. Рэч Паспалітая далучыла поўдзень, Швэцыя — поўнач, а Данія — востраў Сарэ. Пасьля Паўночнае вайны ўся ЭССР была далучаная да Швэцыі. Пасьля другое Паўночнае вайны 1700—1721 гадоў землі Эстонскае ССР далучылі да Расеі. У 1816 годзе на поўначы (Эстляндзкая губэрня) ЭССР было адмененае прыгоннае права, а ў 1819 — на поўдні ў Ліфляндзкае губэрні. У 1858 годзе адбылося г. зв. Махтраскае паўстаньне, ў 1872 — прастой работнікаў Крэнгольму. У 1917 годзе была створаная савецкая ўлада. У 1918 годзе землі ЭССР захапілі немцы. Пасьля вываду нямецкіх войскаў, увайшло савецкае войска толькі ў Нарву. Яны стварылі Эстляндзкую Работніцкую Грамаду. У Таліне захаваліся мясцовыя ўлады з «царскіх часоў» і войска, якое не прызнала ўладу бальшавікоў. 5 чэрвеня 1919 году Грамаду разагналі «белыя». Землі ЭССР сталі часткаю незалежнае Эстоніі.
Першая дзяржава (1919—1940)[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
З 1919 году Эстонія стала незалежнаю ад РСФСР і СССР. У 1934 годзе адбыўся пераварот і ўрад Эстоніі пачаў правіць самадзяржаўна. У чэрвені 1940 году ўрад быыў скінуты, а 21 ліпеня 1940 абвясьцілі аб стварэньні Эстонскае Савецкае Сацыялістычнае Рэспублікі. З 6 жніўня 1940 году ў складзе СССР.
Нямецкая ўлада (1941—1944)[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
У сьнежні 1941 году землі ЭССР былі захопленыя немцамі.
Савецкая ўлада (1944—1990)[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
У сярэдзіне 1944 году савецкае войска захапіла землі ЭССР. Улада краіны саветаў цягнулася да 1990 году.
Гаспадарка[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Пад уладаю бальшавікоў ЭССР пераўтварылася з сялянскае краіны ў прамыслова-земляробчую. У 1984 годзе вальны выраб ЭССР перавысіў 1940-ы год у 54 разы. Важнейшыя галіны прамысловасьці:
- сланаздабываючая і сланцапераапрацоўчую
- хімічную
- машынабудаўнічую
- будаўнічых матэрыялаў
- папяровую
- дзераваапрацоўчую
- тэкстыльнную
- харчовую
Вытворчасьць іскравае энэргіі (па стане на 1984) 18,3 млрд кВт/г. Найвялікшыя гідраэлектрастанцыі — Прыбалтыйская і Эстонская, рабілі на сланцах.
Здабыча[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Асноўныя здабычы сланцаў была ў Кохтла, фасфарытаў — у Марду.
Хімічныя галіна[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Эстонская ССР мела хімічныя заводы па вырабе ўгнаеньняў.
Прамысловасьць[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Эстонская ССР мела разьвітую электра- і радыётэхнічнае машынабудаваньне, прыборабудаваньне. Найвялікшыя прадпрыемствы былі ў местах Талін, Юр’еў.
Баваўняна-папяровыя камбінатыы былі ў Нарве і Таліне. Мелася ваўняная і ільняная прамысловасьць. У харчовае прамысловасьці для СССР былі важныя:
- рыбная (Талін, Пярну)
- мясная
- малочная
- маслабойная
Мелася самадзейнасьць, асабліва разьвітыя былі вырабы самадзейнае гаспадаркі са:
- скуры
- жалеза
- тэкстылю
- вязанныя
Сельская гаспадарка[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Вальная вытворчасьць Эстонскае ССР у сельскае гаспадарцы ў 1984 годзе вырасла ў 2 разы ў параўнаньні з 1940 годам. У 1984 годзе было 142 калгасы і 153 саўгасы. Пасяўная плошча была 935 000 га ворыва. Сеялі зернавыя (ячмень, жыта, пшаніца), кармавыя і тэхнічныя расьліны. Вырошчвалі бульбу (1 196 000 га) і агародніну.
Жывёлагадоўля была ў асноўным малочна-мясным вытворчасьці скату і мясным сьвінагадоўлі. Меліся птушкагадоўля, зьверагадоўля, пчалярства.
Праводзілася асушэньне балотаў: (1 070 000 га, па стане на 1984 год).
Возныя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Эстонская ССР мела разьвітую сетку чыгункі і дарог. Чыгунка мела даўжыню 1,01 тыс. км, а для возаў — 27,9 км (1984).
Суднаходзтва мелася Эмаіга. Галоўная марская прыстань — Талін.
Навука[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
У 1984 годзе ЭССР на 1000 чал. якія былі занятыя ў народнае гаспадарцы, 857 чал. з вышэйшаю і сярэдняю навукаю. У 1985/1986 вучэбных гадах у 6 ВНУ было 23,5 тыс., у 37 сярэдніх навучальных установах 22,2 тыс. послухаў.
У ЭССР была свая асобная Акадэмія навукаў, якая была заснаваная ў 1946 годзе.
Было 6 тэатраў.
Лекары[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
На 10 000 насельнікаў ЭССР было 45,5 лекараў.
Курорты: кліматычны і гразевы — Пярну, гразевы — Гапсаль, кліматычны — Нарва-Есу.
Глядзіце таксама[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Заўвагі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- ^ Па-эстонску: "Ээсті Ныукокгудэ Соціалістлік Вабарійк".
Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
|