3 сакавіка
Выгляд
← сакавік → | ||||||
Пн | Аў | Ср | Чц | Пт | Сб | Нд |
1 | 2 | 3 | ||||
4 | 5 | 6 | 7 | 8 | 9 | 10 |
11 | 12 | 13 | 14 | 15 | 16 | 17 |
18 | 19 | 20 | 21 | 22 | 23 | 24 |
25 | 26 | 27 | 28 | 29 | 30 | 31 |
2024 год Усе дні |
3 сакавіка́ — 63-і дзень году (62-і ў невысакосным годзе) паводле Грыгарыянскага календару. Да канца году застаецца 304 дні.
Падзеі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- 1067 — адбылася бітва на рацэ Нямізе паміж войскам Усяслава Чарадзея і злучанымі дружынамі князёў Кіеўскай Pусі. Першая ўзгадка Менску ў крыніцах.
- 1623 — кароль і вялікі князь Жыгімонт Ваза надаў Невелю Магдэбурскае права і герб
- 1802 — у Вене апублікавалі «Месяцовую санату» Бэтговэна
- 1861 — у Расейскай імпэрыі скасаванае прыгоннае права: Аляксандар II выдаў маніфэст аб вызваленьні сялянаў
- 1875:
- у Парыжы адбылася прэм’ра опэры «Кармэн»
- у Манрэалі (Канада) прайшоў першы афіцыйны матч у хакей з шайбаю
- 1918 — заключаны Берасьцейскі мір паміж Расеяй і Нямеччынай
- 1923 — у Вільні выйшаў першы нумар беларускае газэты «Новае Жыцьцё»
- 1930 — заснаваная «Бабруйская швачная фабрыка»
- 1980 — Пажар у аўтобусе ў Менску
- 1991 — у Латвіі ды Эстоніі адбыліся рэфэрэндумы, большасьць удзельнікаў якіх выказалася за выйсьце са складу СССР
- 1992 — Войскі былога СССР пачалі пакідаць Летуву
- 2012 — Чыгуначная катастрофа пад Шчэкацінамі
Нараджэньні
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- 1803 — Аляксандар Габрыель Дэкан, францускі мастак
- 1843 — Аляксандар Грэм Бэл, амэрыканскі навукоўца, вынаходнік тэлефону
- 1899 — Юры Алеша, савецкі пісьменьнік
- 1942 — Уладзімер Кавалёнак, беларускі касманаўт
- 1965 — Вальдэмар Тамашэўскі, летувіскі палітык польскага паходжаньня
Сьмерці
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- 1767 — Ян Гляўбіц, клясык беларускай архітэктуры
- 1849 — Юльюш Славацкі, польскі паэт і драматург
- 1900 — Валенці Швыкоўскі, маршалак пружанскі, удзельнік паўстаньня 1863 году, мэцэнат
- 1913 — Зыгмунд Пуслоўскі, польскі калекцыянэр, мэцэнат
- 1944 — Францішак Аляхновіч, беларускі драматург
- 1953 — Мікола Равенскі, беларускі кампазытар
- 1977 — Флявіян (Дзьмітрыюк), япіскап Расейскай праваслаўнай царквы
- 1997 — Уладзімер Базан, дзяяч беларускага адраджэнскага руху, мастак творчай суполкі «Пагоня», калекцыянэр і выдавец
- 2009 — Вітольд Карпыза, польскі краязнавец, грамадзкі дзяяч, мастак з Ваўкавышчыны
- 2012 — Эдуард Зарэмба, беларускі футбаліст
- 2023 — Кэндзабура Оэ, сучасны японскі пісьменьнік-гуманіст, ляўрэат Нобэлеўскай прэміі (1994)
Сьвяты
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]3 сакавіка — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў