Чыгуначная катастрофа пад Шчэкацінамі
| Чыгуначная катастрофа пад Шчэкацінамі | |
Месца чыгуначнай катастрофы | |
| Краіна | Польшча |
|---|---|
| Месца | Chałupki[d] |
| Тып катастрофы | сутыкненьне цягнікоў |
| Дата | 3 сакавіка 2012 |
| Час | 20:57 |
| Наступствы | |
| Загінулі | 16 асобаў |
| Параненыя | 57 асобаў |
| Пацярпелі | 57 |
| Каардынаты | 50°37′21″ пн. ш. 19°51′22″ у. д.HGЯO |
| Чыгуначная катастрофа пад Шчэкацінамі на мапе Польшчы Чыгуначная катастрофа пад Шчэкацінамі | |
Чыгуначная катастрофа пад Шчэкацінамі — сутыкненьне двух пасьпешных пасажырскіх цягнікоў: TLK 31100 «Бжэхва» з Пшэмысьлю да Варшавы праз Кракаў і interREGIO 13126 «Ян Матэйка» з Варшавы да Кракава, якое здарылася 3 сакавіка 2012 году каля 20:57 (польскага часу)[1] пад Шчэкацінамі[a][2], на чыгуначнай лініі нумар 64[1]. У катастрофе загінула 16 асобаў, пашкоджаньні атрымала 57 асобаў[3].
TLK 31100 меў 7 вагонаў, interREGIO 13126 — 4[1]. У ратавальнай акцыі ўдзельнічалі 450 пажарнікаў з 4 ваяводзтваў, 400 паліцэйскіх, 35 паяздоў тэхнічнай дапамогі, 2 гэлікоптэры, 13 сабакаў[3].
Прычыны здарэньня высьвятляюцца дзяржаўнай камісіяй і пракуратурай[1]. Зь незразумелых прычын, састаў, які ішоў з Варшавы ў Кракаў апынуўся на іншым пуці, якім ішоў сустрэчны цягнік з Пшэмысьля ў польскую сталіцу[4]. У гэтым раёне ішоў рамонт чыгуначных пуцей[4]. Адказныя дыспэтчары руху былі цьвярозыя[5]. Дапушчальна хуткасьць на адцінку, дзе здарылася катастрофа — 120 км/г[1].
На месца здарэньня прыбылі прэм’ер-міністар Дональд Туск, некалькі іншых міністраў[1], а таксама прэзыдэнт Браніслаў Камароўскі[1], які дадаткова сустракаўся з пацярпелымі ў шпіталі[6]. Міністар транспарту, будаўніцтва й марской гаспадаркі Польшчы Славамір Новак назваў гэтае сутыкненьне цягнікоў «самай сур’ёзнай катастрофай апошніх гадоў»[4].
У сувязі з катастрофай 4 сакавіка 2012 году прэзыдэнт Камароўскі абвясьціў нацыянальную жалобу[7].
Заўвагі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Сылескае ваяводзтва, паблізу мяжы зь Сьвентакшыскім ваяводзтвам
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- 1 2 3 4 5 6 7 Trwa przeszukiwanie wagonów, rusza śledztwo (пол.). rp.pl (3 сакавіка 2012). Праверана 4 сакавіка 2012 г.
- ↑ Wypadek pociągu TLK Brzechwa relacji Przemyśl - Warszawa - SZCZEGÓŁY NA TEMAT ZDARZENIA (пол.). pkp.pl (3 сакавіка 2012). Праверана 4 сакавіка 2012 г.
- 1 2 Katastrofa pociągów w województwie śląskim (пол.). msw.gov.pl (5 сакавіка 2012). Праверана 5 сакавіка 2012 г.
- 1 2 3 На поўдні Польшчы адбылася чыгуначная катастрофа (фота). Эўрапейскае радыё для Беларусі (4 сакавіка 2012). Праверана 4 сакавіка 2012 г.
- ↑ Dyżurni ruchu przebadani na obecność alkoholu (пол.). rp.pl (4 сакавіка 2012). Праверана 4 сакавіка 2012 г.
- ↑ Prezydent na miejscu katastrofy kolejowej (пол.). prezydent.pl (4 сакавіка 2012). Праверана 4 сакавіка 2012 г.
- ↑ Rozporządzenie Prezydenta Rzeczypospolitej Polskiej z dnia 4 marca 2012 r. w sprawie wprowadzenia żałoby narodowej na terytorium Rzeczypospolitej Polskiej (Dz. U. z 2012 r. poz. 237) (пол.)
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]
Чыгуначная катастрофа пад Шчэкацінамі — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў