3 красавіка
Выгляд
← красавік → | ||||||
Пн | Аў | Ср | Чц | Пт | Сб | Нд |
1 | 2 | 3 | 4 | 5 | 6 | 7 |
8 | 9 | 10 | 11 | 12 | 13 | 14 |
15 | 16 | 17 | 18 | 19 | 20 | 21 |
22 | 23 | 24 | 25 | 26 | 27 | 28 |
29 | 30 | |||||
2024 год Усе дні |
3 красавіка́ — 94-ы дзень году (93-і ў невысакосным годзе) паводле Грыгарыянскага календару. Да канца году застаецца 273 дні.
Падзеі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- 1702 — Вялікая Паўночная вайна: войскі Вялікага Княства Літоўскага ўчынілі няўдалую спробу адбіць занятую швэдамі Вільню
- 1793 — Сэнат Расейскай імпэрыі выдаў загад аб стварэньні Менскай губэрні з цэнтрам у Менску
- 1885 — нямецкі інжынэр Готліб Даймлер атрымаў патэнт на аднацыліндровы рухавік унутранага згараньня з вадзяным ахаладжэньнем
- 1905 — заснаваны аргентынскі футбольны клюб Бока Хуніёрс Буэнас-Айрэс
- 1918 — Народны Сакратарыят Беларускай Народнай Рэспублікі абвясьціў беларускую мову дзяржаўнай і абавязковай мовай краіны
- 1922 — Ёсіф Сталін быў абраны генэральным сакратаром Расейскай камуністычнай партыі (бальшавікоў)
- 1940 — аддзелы НКВД пачалі масавыя расстрэлы палонных афіцэраў Польскага войска ў Катыні, Мядовым і Курапатах.
- 1941 — скончыўся трохдзённы Другі вялікі збор АУН
- 1948 — прэзыдэнт ЗША Гары Трумэн зацьвердзіў «плян Маршала»
- 1966 — савецкая станцыя «Месяц-10» стала першым штучным спадарожнікам Месяца
- 1973 — амэрыканскі вынаходнік Мартын Купэр зьдзейсьніў першае ў гісторыі тэлефанаваньне з сотавага
- 1975 — заснаваны Ісламскі банк разьвіцьця
- 1981 — у Менску заснаваны Літаратурны музэй Максіма Багдановіча
- 1987 — у Эстоніі распачалася кампанія пратэстаў у сродках масавай інфармацыі супраць распрацоўкі фасфарытнага радовішча на поўначы краіны
- 1990 — на львоўскай ратушы быў узьняты сіне—жоўты сьцяг
- 1991 — пачаўся страйк работнікаў менскіх заводаў з эканамічнымі і палітычнымі патрабаваньнямі
- 2008 — у Менску пасьпяхова зрабілі першую ў Беларусі апэрацыю перасадкі нырак
Нараджэньні
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- 1593 — Джордж Гэрбэрт, ангельскі паэт-мэтафізык, сьвятар
- 1783 — Вашынгтон Ірвінг, амэрыканскі пісьменьнік
- 1885 — Барыс Вількіцкі, дасьледчык Арктыкі, гідрограф-геадэзіст беларускага паходжаньня.
- 1907 — Язэп Урбановіч, адзін з арганізатараў і кіраўнікоў антыфашысцкага падпольля і партызанскага руху на Берасьцейшчыне
- 1924 — Марлон Брандо, амэрыканскі актор тэатру і кіно
- 1930 — Гельмут Коль, канцлер Нямеччыны
- 1937 — Іван Антановіч, беларускі палітык і дыплямат, прафэсар філязофіі
- 1968 — Ігар Рынкевіч, беларускі юрыст, адвакат, палітык
Сьмерці
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- 33 — Езус Хрыстус (гэтая дата прызнаецца Ватыканам)
- 1287 — Ганорыюс IV, рымскі папа
- 1863 — Генрых Гюбш, нямецкі архітэктар
- 1897 — Яганэс Брамс, нямецкі кампазытар і піяніст, адзін з музыкаў пэрыяду Рамантызму
- 1973 — Анатоль Марцінкевіч, адзін з пачынальнікаў беларускага баскетболу
- 1980 — Леанід Галяк, юрыст, журналіст, дзяяч беларускай эміграцыі ў Нямеччыне і ЗША
- 1990 — Сара Воан, афраамэрыканская джазавая сьпявачка, адна з найбольш выбітных у XX ст.
- 1991 — Грэм Грын, ангельскі пісьменьнік
- 1992 — Ядвіга Бяганская, беларуская пісьменьніца, перакладніца
- 2003 — Алег Табола, удзельнік моладзевага антысавецкага падпольля ў Глыбокім, вязень ГУЛАГу
Сьвяты
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Дзень сьцяга (Львоў)
- Імяніны Ірэны з Фэсалонікаў