Другі вялікі збор АУН
Выгляд
Другі Вялікі збор Арганізацыі ўкраінскіх нацыяналістаў адбываўся зь 1 па 3 красавіка 1941 году ў Кракаве ў падпольлі. Высунуў праграму барацьбы АУН у прадбачаньні сутыкненьня бальшавіцкага і нямецкага фашысцкага рэжымаў, выбраў кіраўніком Проваду АУН Сьцяпана Бандэру, першым намесьнікам — Яраслава Сьцяцка, другім — Міколу Лебедзя. Было вырашана стварыць Вайсковы штаб і вайсковыя асяродкі АУН.
Гэта — накід артыкула. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |