31 траўня
Выгляд
← травень → | ||||||
Пн | Аў | Ср | Чц | Пт | Сб | Нд |
1 | 2 | 3 | 4 | 5 | ||
6 | 7 | 8 | 9 | 10 | 11 | 12 |
13 | 14 | 15 | 16 | 17 | 18 | 19 |
20 | 21 | 22 | 23 | 24 | 25 | 26 |
27 | 28 | 29 | 30 | 31 | ||
2024 год Усе дні |
31 тра́ўня — 152-і дзень году (151-ы ў невысакосным годзе) паводле Грыгарыянскага календару. Да канца году застаецца 215 дзён.
Падзеі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- 1279 да н.э. — Рамзэс II зрабіўся фараонам Эгіпту
- 1223 — бітва на рацэ Калцы паміж мангола-татарскімі войскамі Чынгісхана і злучанымі войскамі Русі
- 1592 — кароль і вялікі князь Жыгімонт Ваза ажаніўся з Ганнай Габсбург
- 1792 — самараспусьціўся Чатырохгадовы Сойм
- 1863 — Нацыянальна-вызвольнае паўстаньне: расейскія карнікі арыштавалі аднаго зь лідэраў выступленьня Аляксандра Аскерку
- 1894 — амэрыканскі лекар Джон Харві Келаг запатэнтаваў кукурузныя камякі
- 1961 — абвяшчэньне незалежнасьці Паўднёва-Афрыканскае Рэспублікі ад Вялікабрытаніі
- 1992 — беларускі ўрад удвая павысіў цэны на малако, хлеб і некаторыя іншыя прадукты
- 1996:
- блізу вёскі Антонава Пухавіцкага раёну ўсталяваны геаграфічны знак, які пазначае геаграфічны цэнтар Беларусі
- у Іркуцку (Сыбір, Расея) утварылася Таварыства беларускае культуры імя Івана Чэрскага
- 2001 — у Менску прайшоў Саміт кіраўнікоў Расеі, Казахстану, Кыргыстану ды Таджыкістану, заснаваны ЭўрАзЭЗ
Нараджэньні
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- 1556 — Юры Радзівіл, царкоўны й дзяржаўны дзяяч Рэчы Паспалітай
- 1640 — Міхал Вішнявецкі, кароль польскі і вялікі князь літоўскі ад 1669 да 1673
- 1651 — Элеанора Марыя Юзэфа Габсбурґ, каралева польская й вялікая княгіня літоўская, пасьля княгіня лятарынская
- 1892 — Міхаіл Кікоін, беларускі й францускі мастак
- 1930 — Клінт Іствуд, амэрыканскі актор, рэжысэр, прадусар
- 1948 — Сьвятлана Алексіевіч, беларуская пісьменьніца
- 1954 — Уладзіслаў Блін, каталіцкі царкоўны дзеяч, біскуп Віцебскай дыяцэзіі (ад 1999)
- 1955 — Уладзімер Кузьмін, расейскі музыка
- 1981 — Мікаэль Антансан, швэдзкі футбаліст
Сьмерці
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- 1060 — Ісак I Камнін, імпэратар бізантыйскі, фактычны пачынальнік дынастыі Камнінаў
- 1408 — Ашыкаґа Ёшыміцу, японскі шоґун
- 1644 — Мікалай Кішка, магнацкага роду гербу «Дуброва»
- 1654 — Францішак Далмат-Ісайкоўскі, рэлігійны й дзяржаўны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага
- 1800 — Міхал Казімер Агінскі, вялікі гетман літоўскі, мэцэнат, кампазытар
- 1916 — Горх Фок, нямецкі пісьменьнік-марыніст, значная фігура нямецкай прыгодніцкай літаратуры
- 1937 — Ян Гамарнік, савецкі ваеначальнік, дзяржаўны і партыйны дзеяч
- 1979 — Францішак Чарняўскі, беларускі рэлігійны дзяяч
- 2009 — Вячаслаў Нявінны, савецкі, расейскі актор тэатру і кіно
Сьвяты
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Сусьветны дзень культуры
- Сусьветны дзень без табаку
- Сусьветны дзень бляндынак
- Дзень нараджэньня Буды
- Дзень хіміка (Беларусь, Расея, Украіна)
- Дзень туркменскага дывана
31 траўня — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў