Міхаіл Кікоін
Міхаіл Кікоін | |
Дата нараджэньня | 31 траўня 1892[1][2][3][…] |
---|---|
Месца нараджэньня | |
Дата сьмерці | 4 лістапада 1968[5][1][3][…] (76 гадоў) |
Месца сьмерці | |
Месца вучобы | |
Занятак | маляр |
Жанры | партрэт і натурморт[d] |
Плынь | экспрэсіянізм і Парыжская школа[d] |
Міхаі́л Кіко́ін (Мішэль Кікоін; па-француску: Michel Kikoïne; 31 траўня 1892 — 4 лістапада 1968, Парыж) — францускі мастак беларускага паходжаньня. Мастак Парыскай школы(ru).
Біяграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Нарадзіўся 31 траўня 1892 году ў Гомлі (паводле іншых зьвестак у Рэчыцы).
Вучыўся ў «Малявальнай школе мастака Кругера» ў Менску, Віленскай мастацкай школе. Зьехаў у Парыж у 1912 годзе. Удзельнічаў у выставах Парыскага салёну. Першыя пэрсанальныя выставы прайшлі ў 1920 і 1924 гадах. Творы былі прадстаўлены на выставе сучаснага францускага мастацтва ў Маскве ў 1928 годзе.
З 1928 году меў студыю на Манпарнасе.
Памёр 4 лістапада 1968 году ў Парыжы ў сваёй студыі.
Ягоны сын — мастак Якоб Кікоін, пісаў пад псэўданімам Жак Янкель(fr).
У экспазыцыі Нацыянальнага мастацкага музэя Рэспублікі Беларусь знаходзіцца адзін твор Міхаіла Кікоіна[7]. У карпаратыўнай калекцыі ААТ «Белгазпрамбанк» налічваецца шэсьць жывапісных работ мастака[8].
Па замове ААТ «Белгазпрамбанк» быў зьняты фільм «Михаил Кикоин. Поэтический мир на холсте».
Публічныя зборы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Musée d’art et d’histoire du Judaïsme (Парыж, Францыя) — http://www.mahj.org/
- Museum voor Moderne Kunst (Остэндэ, Фляндрыя, Бэльгія) — http://www.pmmk.be/
Catalogue Raisonné
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Cassou J., Roditi E., Mann M., Yankel J. Kikoïne. Catalogue Raisonné sur l’oeuvre de Kikoïne. Paris: Piaza, 1973. 364 p. 746 рэпрадукцыяў твораў.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ а б Michel Kikoine (анг.) — OUP, 2006. — ISBN 978-0-19-977378-7
- ^ Delarge J. Michel KIKOÏNE // Лё Дэлярж (фр.) — Paris: Gründ, Jean-Pierre Delarge, 2001. — ISBN 978-2-7000-3055-6
- ^ а б Michel Kikoine // Proleksis enciklopedija, Opća i nacionalna enciklopedija (харв.) — 2009.
- ^ Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr (фр.): плятформа адкрытых зьвестак — 2011.
- ^ Michel Kikoïne (нід.)
- ^ Нідэрляндзкі інстытут гісторыі мастацтва
- ^ Урачыстая цырымонія перадачы ў дар жывапіснага твора Міхаіла Кікоіна (1892—1968) «Нацюрморт». Нацыянальны мастацкі музэй Рэспублікі Беларусь.
- ^ Кикоин Михаил
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Kyrou A., Blatas A., Warnod J., etc. Kikoine. Les pionniers de l’École de Paris. 1992. 168 p. ISBN 2908528435.
- Kikoine et ses amis de l’École de Paris. 1993. 44 p.