Перайсьці да зьместу

Элеанора Марыя Юзэфа Габсбург

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «Элеанора Марыя Юзэфа Габсбурґ»)
Элеанора Марыя Юзэфа Габсбурґ
Eleonore Maria Josefa von Habsburg
Партрэт аўтарства Карла Брэндэля, 1684
Партрэт аўтарства Карла Брэндэля, 1684

Герб Габсбургаў
Герб Рэчы Паспалітае  Каралева польская й вялікая княгіня літоўская
1670 — 1673
ПапярэднікЛюдвіка Марыя Ганзага
НаступнікМарыя Казімера д’Арк’ен
Герб Лятарынгіі  Княгіня Лятарынгіі
1678 — 1697
ПапярэднікКлёд Лятарынская
НаступнікЭлісабэта Шарлёта Арлеанская
Асабістыя зьвесткі
Нарадзілася 31 траўня 1651
Рэгенсбург, Сьвятая Рымская імпэрыя
Памерла 17 сьнежня 1697 (46 гадоў)
Вена, Сьвятая Рымская імпэрыя
Пахаваная
Род Габсбургі
Бацькі Фэрдынанд III Габсбург
Элеанора Ганзага
Муж Міхал Вішнявецкі
Карл V Лятарынскі
Дзеці
Рэлігія каталіцтва
Дзейнасьць арыстакратка

Элеанора Марыя Юзэфа Габсбурґ (па-нямецку: Eleonore Maria Josefa von Habsburg; 31 траўня 1651, Рэгенсбург, цяпер Нямеччына — 17 сьнежня 1697, Вена, цяпер Аўстрыя) — каралева польская й вялікая княгіня літоўская, пасьля княгіня лятарынская.

Каранацыя Элеаноры Марыі Юзэфы ў Варшаве

Была дачкой імпэратара Сьвятое Рымскае імпэрыі, караля Чэхіі й Вугоршчыны Фэрдынанда ІІІ Габсбурга й Элеаноры Ганзагі. 27 лютага 1670 у Яснай Гуры пабралася шлюбам з каралём польскім й вялікім князе літоўскім Міхалам Вішнявецкім. У кастрычніку таго самага году была каранаваная ў Катэдральным касьцёле сьвятога Яна ў Варшаве. У пары быў толькі адзін сын, які нарадзіўся мёртвым 29 лістапада 1670. Пасьля сьмерці мужа ў 1673 вярнулася ў Аўстрыю.

Дзякуючы дапамозе брата Леапольда І Габсбурга ажанілася ў Вінэр-Нойштаце 6 лютага 1678 са сваім былым каханкам князем Лятарынгіі Карлам V. Карл V быў прызначаны намесьнікам Тыролю й Пярэдняе Аўстрыі й пара пасялілася ў замку ў Інсбруку. Пасьля сьмерці мужа ў 1690 прыкдала ўсе намаганьні для забесьпячэньня незалежнасьці Лятарынгіі й замацаваньня яе за сваімі нашчадкамі, што было зацьверджана дамовай у Рысвіку ў 1697. Тым ня менш пагадненьне прадугледжвала вольны праход францускіх войскаў праз тэрыторыю княства. Празь некалькі месяцаў пасьля гэтага Элеанора Марыя памерла. Яна была пахаваная ў крыпце Габсбургаў у Вене ў касьцёле капуцынаў.

Папярэдніца:
Людвіка Марыя Ганзага
Каралева польская й вялікая княгіня літоўская
1670—1673
Пераемніца:
Марыя Казімера д'Арк'ен
Папярэдніца:
Клёд Лятарынская
Княгіня Лятарынгіі
1678—1697
Пераемніца:
Элісабэта Шарлёта Арлеанская