29 сакавіка
Выгляд
← сакавік → | ||||||
Пн | Аў | Ср | Чц | Пт | Сб | Нд |
1 | 2 | 3 | ||||
4 | 5 | 6 | 7 | 8 | 9 | 10 |
11 | 12 | 13 | 14 | 15 | 16 | 17 |
18 | 19 | 20 | 21 | 22 | 23 | 24 |
25 | 26 | 27 | 28 | 29 | 30 | 31 |
2024 год Усе дні |
29 сакавіка́ — 89-ы дзень году (88-ы ў невысакосным годзе) паводле Грыгарыянскага календару. Да канца году застаецца 278 дзён.
Падзеі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- 1638 — заснаваньне Новае Швэцыі на беразе ракі Дэлавэр
- 1792 — кароль і вялікі князь Станіслаў Аўгуст Панятоўскі надаў Угор’ю (Браслаўскі павет) Магдэбурскае права і герб
- 1795 — нямецкі кампазытар Людвіг ван Бэтговэн упершыню даў канцэрт у Вене
- 1798 — французы абвясьцілі ўтварэньне Гельвэтычнае рэспублікі на тэрыторыі Швайцарыі
- 1807 — нямецкі астраном Генрых Вільгельм Ольбэрс адкрыў найяскравейшы з астэроідаў — Вэсту
- 1867 — у Ангельшчыне прынялі Паўночнаамэрыканскі акт пра стварэньне Канады
- 1871 — каралева Вялікабрытаніі Вікторыя адкрыла Альбэрт-хол, найбольш прэстыжную канцэртавую залю краіны
- 1973 — завяршыўся вывад амэрыканскіх войскаў з Паўднёвага Віетнаму
- 1992 — першы авіярэйс Менск-Франкфурт кампаніі «Люфтганза»
- 1996 — у Беларусі прайшла сэрыя акцыяў супраць інтэграцыі з Расеяй, у Менску адбылося пікетаваньне расейскае амбасады
- 1996 — адкрытая Фондавая біржа Кіпру
- 2004 — Баўгарыя, Латвія, Летува, Румынія, Славаччына, Славенія і Эстонія ўступілі ў НАТА
- 2007 — выпуск вэрсіі 2.2 пакету OpenOffice.org
- 2009 — першы выступ каманды Brawn Mercedes на Формуле-1
Нараджэньні
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- 1929 — Ленарт Мэры, эстонскі пісьменьнік і палітык, былы прэзыдэнт Эстоніі
- 1931 — Вікенці Дзьмітрыеў, беларускі трэнэр па мастацкай гімнастыцы
- 1940 — Эдэм Кэйна(en), брытанскі сьпявак
- 1981 — Дзьмітры Гулецкі, сучасны беларускі дасьледнік нумізматыкі і матэрыяльнае культуры
Сьмерці
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- 1904 — Флярыян Ажэшка, польскі лекар, удзельнік Студзеньскага паўстаньня на Літве
- 2016 — Ніл Гілевіч, народны паэт Беларусі