Перайсьці да зьместу

Угар

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «Угор’е»)
Месца Угару, 1930 г.

Угар, Угор’е, Вугор — колішняе магдэбургскае мястэчка ў Браслаўскім павеце Віленскага ваяводзтва Вялікага Княства Літоўскага. Цяпер у межах вёскі Богіна.

Пячатка з гербам Угару

29 сакавіка 1792 году кароль і вялікі князь Станіслаў Аўгуст Панятоўскі надаў Угару Магдэбурскае права і герб: «у срэбным полі Сьвяты Юрай, які забівае дзідай цмока»[1]. У гэты час тут было 48 дымоў.

За часамі паўстаньня Т. Касьцюшкі 3 чэрвеня 1794 году каля Ўгару канфэдэраты напалі на абоз графа Мікалая Мануццы, які ахоўвалі расейскія войскі. Па здушэньні паўстаньня граф надумаў ліквідаваць прывілеі местачкоўцаў, якіх на той час налічвалася каля 350. Урэшце ён спаліў Угар, а жыхароў перасяліў на другі бок возера, каля маёнтку Богіна. Усе скаргі местачкоўцаў аказаліся марнымі ва ўмовах крызы дзяржавы і безуладзьдзя[2].

  1. ^ Цітоў А. Геральдыка Беларускіх местаў. — Менск, 1998. С. 245.
  2. ^ Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Браслаўскага р-на. — Мн.: Паліграфафрмленне, 1998.
  • Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Браслаўскага р-на. — Мн.: Паліграфафрмленне, 1998. — 709 с.: іл. ISBN 985-6351-03-0.
  • Цітоў А. Геральдыка Беларускіх местаў / Маст. А. Бажэнаў. — Менск: «Полымя», 1998. — 287 с.: іл. ISBN 985-07-0131-5.