22 чэрвеня
Выгляд
← чэрвень → | ||||||
Пн | Аў | Ср | Чц | Пт | Сб | Нд |
1 | 2 | |||||
3 | 4 | 5 | 6 | 7 | 8 | 9 |
10 | 11 | 12 | 13 | 14 | 15 | 16 |
17 | 18 | 19 | 20 | 21 | 22 | 23 |
24 | 25 | 26 | 27 | 28 | 29 | 30 |
2024 год Усе дні |
22 чэ́рвеня — 174-ы дзень году (173-і ў невысакосным годзе) паводле Грыгарыянскага календару. Да канца году застаецца 193 дні.
Падзеі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- 1792 — кароль і вялікі князь Станіслаў Аўгуст Панятоўскі заснаваў ордэн Virtuti Militari
- 1799 — двое чальцоў Канвэнту Францыі прэзэнтавалі эталён новае адзінкі вымярэньня — мэтру
- 1878 — Адольф Нордэншэльд выправіўся ў плаваньне праз Паўночны марскі шлях
- 1919 — у Горадні пачала выходзіць газэта Родны край
- 1940 — капітуляцыя Францыі ў II Сусьветнай вайне
- 1941 — пачалася вайна паміж Нямеччынай і СССР
- 1943 — афіцыйна створаны патрыятычны Саюз беларускай моладзі
- 1950 — адбыўся суд над удзельнікамі беларускага вучнёўскага антысавецкага падпольля; большасьць зь іх атрымалі 25 гадоў канцэнтрацыйных лягераў, кіраўніка групы Расьціслава Лапіцкага савецкія ўлады прысудзілі да расстрэлу
- 1978 — амэрыканскі астраном Джэймз Ўолтэр Крысьці адкрыў Харон, найбуйнейшы спадарожнік Плютону
- 1986 — аргентынскі футбаліст Дыега Марадона забіў галы «Рука Бога» і «Гол стагодзьдзя» ў браму зборнае Ангельшчыны на чэмпіянаце сьвету ў Мэксыцы
- 1992 — Управа БНФ прыняла заяву супраць вайсковага саюзу з Расеяй
- 1999 — Фаніпаль становіцца горадам раённага падначаленьня
Нараджэньні
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- 1757 — Джордж Ванкувэр, брытанскі падарожнік
- 1767 — Вільгельм фон Гумбальт, нямецкі філёзаф і грамадзкі дзяяч
- 1864 — Герман Мінкоўскі, нямецкі матэматык
- 1888 — Аляксандар Цьвікевіч, беларускі палітычны дзяяч, гісторык
- 1896 — Браніслаў Туронак, лекар і беларускі нацыянальны дзяяч, бацька гісторыка Юрыя Туронка
- 1898 — Эрых Марыя Рэмарк, нямецкі пісьменьнік
- 1910 — Конрад Цузэ, нямецкі інжынэр, стваральнік аднаго зь першых электронных кампутараў
- 1913 — Аляксандар Авечкін, беларускі расейскамоўны пісьменьнік
- 1936 — Ігар Фраянаў, расейскі гісторык
- 1947 — Натальля Варлей, савецкая акторка кіно
- 1960 — Сяргей Кушняроў, амэрыканскі мультыплікатар беларускага паходжаньня
- 1964 — Дэн Браўн, амэрыканскі пісьменьнік
Сьмерці
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- 1429 — Гіят аль-Кашы, пэрсыдзкі матэматык і астраном
- 1527 — Нікалё Мак’явэльлі, італьянскі палітычны й вайсковы тэарэтык, гісторык, пісьменьнік і дыплямат
- 2003 — Васіль Быкаў, беларускі пісьменьнік
Сьвяты
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]22 чэрвеня — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў