Ігар Фраянаў
Ігар Фраянаў | |
| Игорь Яковлевич Фроянов | |
| Дата нараджэньня | 22 чэрвеня 1936[1] |
|---|---|
| Месца нараджэньня | места Армавір, Кубань, РСФСР, СССР |
| Дата сьмерці | 5 сьнежня 2020[1] (84 гады) |
| Месца сьмерці | |
| Месца пахаваньня | |
| Месца вучобы | Стаўрапольскі пэдынстытут (1963) |
| Занятак | гісторык, грамадзкі дзяяч, пісьменьнік, прафэсар унівэрсытэту |
| Навуковая сфэра | гісторыя |
| Месца працы | |
| Навуковая ступень | доктар гістарычных навук[d] (1976) |
| Навуковы кіраўнік | Уладзімера Маўродзін |
| Вучні | Андрэй Дварнічэнка |
| Узнагароды | |
| Сайт | froyanov.csu.ru |
І́гар Я́каўлевіч Фрая́наў (22 чэрвеня 1936, места Армавір, Азова-Чарнаморскі край РСФСР, СССР, цяпер Краснадарскі край, Расея) — расейскі гісторык. Доктар гістарычных навук (1976), прафэсар (1979).
У 1963 скончыў Стаўрапольскі пэдынстытут. 3 1966 лёс І. Фраянава непарыўна зьвязаны зь Пецярбургскім унівэрсытэтам. Стварыў школу гісторыі Кіеўскай Русі, канцэпцыя якой вызначаецца шматгранным падыходам да асьвятленьня падзеяў. Паводле яе ў Кіеўскай Русі працэс клясаўтварэньня быў відавочным, але клясавае грамадства ў X—XII стст. тут яшчэ не склалася. Русь была краінай местаў-зямель, вечавога народаўладзьдзя, грамадовай самадзейнасьці. У дасьледаваньнях надаецца ўвага гісторыі мескіх грамадаў, набыцьцю імі дзяржаўнага характару, утварэньню местаў-дзяржаваў ва ўсходніх славянаў у XI — пачатку XIII стст. У іх дэталёва прааналізаванае разьвіцьцё места-дзяржавы ў Полацкай зямлі, прычым местамі-дзяржавамі акрамя Полацку лічацца таксама Менск, Ізяслаўль (Заслаўе), Лагойск, істотнае месца адводзіцца барацьбе Ноўгарада, Полацку й іншых местаў за незалежнасьць у 11—12 стст.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Мінска. У 4 кн. Кн. 1-я. — Мн.: БЕЛТА, 2001. — 576 с.: іл. ISBN 985-6302-33-1.
- 1 2 Фроянов Игорь Яковлевич // Литераторы Санкт-Петербурга. XX век (рас.) / под ред. О. В. Богданова
- 1 2 https://old.bigenc.ru/domestic_history/text/5858192
- ↑ https://bioslovhist.spbu.ru/person/1064-froyanov-igor-yakovlevich.html