Першацьвет (часопіс)
«Першацьвет» | |
Тэматыка | моладзевы літаратурны часопіс |
---|---|
Краіна | Беларусь |
Заснавальнік | калектыў рэдакцыі |
Выдавец | Камітэт па справах моладзі пры савеце Міністраў |
Галоўны рэдактар | Алесь Масарэнка, Мікола Гілевіч |
Дата заснаваньня | 1992 |
Дата закрыцьця | 2002 |
Мова | беларуская |
«Першацьвет» (наркам. Першацвет) — беларускі літаратурна мастацкі і інфармацыйна-публіцыстычны часопіс для моладзі. Выходзіў з кастрычніка 1992 году да студзеня 2002 году[1] ў Менску на беларускай мове. Асьвятляў літаратурны працэс на Беларусі: друкаваў вершы і прозу маладых літаратараў, інтэрвію з прадстаўнікамі моладзевых рухаў, артыкулы па мастацтве, філязофіі і экалёгіі. Меў рубрыкі «Проза», «Кунсткамэра», «Школа перакладу», «Школа філязофіі», «Скрыжаваньне», «Траянскі конь», «Ён і Яна», «Літаратурная вучоба».
У 1999 годзе ў выніку рэарганізацыі часопіс фармальна стаўся дадаткам да расейскамоўнае моладзевае газэты "Переходный возраст". газэце не выгодна было трымаць нерэнтабэльны часопіс, які акупляўся толькі на 12%. на пачатку студзеня 2002 году часопіс быў ліквідаваны. Дзяржаўны камітэт у справах моладзі абяцаў замест Дзеяслова стварыць іншы, больш сучасны двухмоўны моладзевы літаратурны часопіс[2].
Галоўныя рэдактары
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Алесь Масарэнка (1992—1998)
- Мікола Гілевіч (1998—2002)
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Неўзабаве ня будзе выходзіць моладзевы літаратурны часапіс «Першацвет». TUT.BY (2001-02-06). Праверана 2017-04-28 г.
- ^ Неўзабаве ня будзе выходзіць моладзевы літаратурны часапіс "Першацвет", tut.by, 6-01-2001
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.12: Палікрат — Праметэй / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2001. — Т. 12. — 560 с. — 10 000 ас. — ISBN 985-11-0198-2 (Т. 12)