Перайсьці да зьместу

Стачка

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «Штрайк»)
Станіслаў Ленц, Страйк (1910)

Ста́чка[1][2] (русізм: забастоўка; ангельцызм: страйк[3][4] ад анг. Strike або германізм: штрайк[5] ад ням. Streick) — шырока ладжанае, супольнае спыненьне працы з мэтай задавальненьня патрабаваньняў. Спрыяе ўзьнікненьню прафэсійных зьвязаў і партыяў.

Першы стыхійны гаспадарчы страйк ў Эўропе адбыўся ў 1345 годзе ў Флярэнцыі (Італія). У XVI—XVIII стагодзьдзях страйкі суправаджаліся палітычнымі патрабаваньнямі і ўзброенай барацьбой (Ліёнскія паўстаньні 1831 і 1834 гадоў, Сылескае паўстаньне 1844 году). Найбольшы палітычны страйк І паловы XIX ст. адбыўся ў красавіку 1820 г. ў Брытаніі. Цягам XIX ст. зьявіліся заканадаўства аб страйках. У 1896—1905 гадох у ЗША адбылося 21 950 страйкаў. У Эўропе найбольш страйкаў адбылося ў Нямеччыне ў 1900—1907 гг. — 14 790.

У XIX ст. у Беларусі адбыліся першыя мясцовыя абарончыя страйкі. У пачатку XX ст. яны сталі наступальнымі. У 1903 г. адбылося 20 палітычных страйкаў, за 2 месяцы 1904-га — 17. У кастрычніку 1905 году праходзіў усеагульны палітычны страйк, што ахапіла Баранавічы, Берасьце, Воршу, Гомель, Лунінец, Пінск, усе прадпрыемствы, пошту і тэлеграф у Менску і сельскагаспадарчых працаўнікоў у 25 з 35 паветаў Беларусі. У 1927—1928 гадох у Заходняй Беларусі (Беласток, Берасьце, Ліда, Маладэчна, Наваградак і Пінск) было 370 гаспадарчых страйкаў, што спалучаліся з барацьбой за народнае вызваленьне. У 1932—1933 гадох ладзіўся страйк у Белавескай пушчы. У 1935—1939 гадох адблося Нарачанскае выступленьне рыбакоў. У красавіку 1990 году ў Гомелі і ў красавіку 1991 году ў Менску ладзіліся страйкі супраць ураду СССР. 15 сьнежня 1992 году зьявілася беларускае заканадаўства аб страйках[7].

Цягам апошняга тыдня чэрвеня 2013 году гандляры рынкаў і гандлёвых цэнтраў, якія складалі 70% індывідуальных прадпрымальнікаў Беларусі, правялі страйк. Прычынай паслужыла ўвядзеньне абавязку мець пасьведчаньні якасьці ад вытворцаў замежных тавараў, што прадугледжваў новы тэхнічны рэглямэнт Мытнага зьвязу Беларусі, Казахстану і Расеі[8].

  1. ^ 9. стачка — стачка // Тэрмінолёгія права. — Менск: Інбелкульт, 1926. — (Беларуская навуковая тэрміналёгія).
  2. ^ 43. стачка — забастоўка, стачка // Практычны беларускі вайсковы слоўнік. — Менск: Вайсковая камісія пры Інбелкульце, 192. — (Беларуская навуковая тэрміналёгія).
  3. ^ Зьміцер Саўка 2. забастовка — страйк // Расейска-беларускі слоўнік дадатковай лексікі Зьмітра Саўкі.
  4. ^ Вінцук Вячорка (25 лістапада 2020) Слоўнік беларускай рэвалюцыі. Забастоўка ці страйк? (бел.). Радыё Свабода. Архіўная копія ад 25 лістапада 2020 г.
  5. ^ Беларуска-расійскі слоўнік / Укладальнікі: М. Байкоў, С. Некрашэвіч. — Менск: Дзяржаўнае выдавецтва Беларусі, 1925.
  6. ^ Джын Шарп. Мэтады негвалтоўных дзеяньняў // Ад дыктатуры да дэмакратыі. — Бостан: Інстытут імя Альбэрта Айнштайна, 2005. — С. 57-62. — 64 с.
  7. ^ Мар’яна Сакалова. Забастоўка // Беларуская энцыклапедыя ў 18 тамах / Генадзь Пашкоў. — Менск: Беларуская энцыкляпэдыя, 1998. — Т. 6. — С. 486. — 576 с. — 10 000 ас. — ISBN 985-11-0106-0
  8. ^ Вадзім Гігін. Таталітарызм 2.0 // Зьвязда : газэта. — 6 ліпеня 2013. — № 123 (27488). — С. 2. — ISSN 1990-763x.