Перайсьці да зьместу

Абмеркаваньне:Стачка

Змест старонкі недаступны на іншых мовах.
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Прапаную пераназваць у "забастоўку", як больш пашыраную назву.--Liashko (гутаркі) 17:06, 13 сакавіка 2014 (FET)

Можа лепей - Страйк ? --Ruslan Raviaka (гутаркі) 21:41, 25 сакавіка 2015 (MSK)[адказаць]
Беларускіх слоў ня ведаеш? --46.216.32.239 21:45, 25 сакавіка 2015 (MSK)[адказаць]
Так, слова "стачка" у беларускай мове няма. Магчымыя тры варыянты:
* Змова
* Згода
* Забастоўка
Крыніца:
*Некрашэвіч Сьцяпан, Байкоў Мікола. Расійска-беларускі слоўнік. Выданьне трэцяе, папраўленае / Рэд. Валер Булгакаў, прадм. Сяргея Запрудскага. — Смаленск: Інбелкульт, 2014. — с. 599
Yaraslau Zubrytski (гутаркі) 22:23, 25 сакавіка 2015 (MSK)[адказаць]
Супраць. Прапаную таксама вярнуць першапачатковы назоў артыкулу пра сьверб плыўца. Забастоўка ад італьянскага баста. Страйк - перайманьне з ангельскай. Стачка якраз ад беларускага слова так (сТАКнуцца - згадзіцца).--Удзельнік:W 00:57, 26 сакавіка 2015 (MSK)[адказаць]
Запазычаны характар слова не зьніжае ягонае значнасьці ў мове. Калі ласка, прывядзіце крыніцы, дзе абгрунтоўваўся непажаданы характар лексэмаў забастоўка, страйк і этымалёгія слова стачка. --Глеб Бераставы (гутаркі) 09:26, 26 сакавіка 2015 (MSK)[адказаць]
Ператварылі разьдзел у пасьмешышча. Вучыце беларускую мову, а не цягніце прыдуманыя і чужынскія словы ў мову. І так ужо польскае "выбітны" напхалі дзе не след. Дык яшчэ і караўскі "страйк" цягнеце. Спачатку знайдзіце гэты "страйк" хоць у адным нармальным беларускім слоўніку. --46.216.29.64 10:40, 26 сакавіка 2015 (MSK)[адказаць]
Клясыка беларускай літаратуры ў дапамогу (Уладзімер Караткевіч. Дзікае паляваньне караля Стаха, Разьдзел трэці): "стакнуўся з д'яблам", якраз у значэньні змовы.--Удзельнік:W 12:55, 26 сакавіка 2015 (MSK)[адказаць]
Калі ласка, мабыць, існуе літаратура, дзе даводзілася б этымалягічнаґ сувязь стачкі і стакнуцца і перавага першага зь іх над забастоўкай? --Глеб Бераставы (гутаркі) 17:28, 26 сакавіка 2015 (MSK)[адказаць]
Хто-небудзь тут можа прывесьці яшчэ хоць адну крыніцу, ці будзеце працягваць посьціць свае здагадкі? —Yaraslau Zubrytski (гутаркі) 20:16, 26 сакавіка 2015 (MSK)[адказаць]
У слоўніку Байкова-Некрашэвіча ёсьць «штрайк», але гэта ўвогуле не варыянт у сучаснасьці. Ёсьць забастоўка, якая найбольш пашыраная на сёньня.--Liashko (гутаркі) 22:49, 26 сакавіка 2015 (MSK)[адказаць]