Перайсьці да зьместу

Шабаны (мікрараён)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Шабаны

Шабанымікрараён у складзе Заводзкага раёну гораду Менску. Разьмешчаны на паўднёвым усходзе гораду, за МКАД, паўднёвей за Магілёўскую шашу.

Раён напалову прамысловы, на прылеглай тэрыторыі разьмешчаныя шматлікія прадпрыемствы і склады, станцыя аэрацыі (адкрытая ў 1965 року), сьмецьцеперапрацоўчыя прадпрыемства «ЭКОРЭС», Вольная эканамічная зона «Менск». У 2006 року ў мікрараёне быў адкрыты завод па вытворчасьці бытавое тэхнікі кампаніі «Атлянт». У супрацоўніцтве з паўднёвакарэйскай кампаніяй MECEN IPC у мікрараёне плянуецца пабудаваць новы сьмецьцеперапрацоўчы завод коштам 100 млн даляраў. Таксама ў мікрараёне плянуецца пабудаваць новы завод індустрыяльнага домабудаваньня. Чакаецца, што завод разьмесьціцца на тэрыторыі 27 гектараў, будзе пабудаваны на працягу трох рокаў і здолее вырабляць матэрыялы для будаўніцтва 400 тысячаў квадратных мэтраў жыльля ў рок. Да 2030 року ў мікрараёне плянуецца пабудаваць вакзал для высокахуткаснай чыгуначнай лініі МенскМасква і пабудаваць станцыю мэтро Аўтазаводзкае лініі.

Жылыя дамы разьмяшчаюцца на ўсход ад аб’язной чыгуначнай галінкі КалодзішчыМіханавічы (усходні абыход Менску) і аб’ядноўваюцца ў дзьве групы: Шабаны-1, або Старыя Шабаны, і Шабаны-2, або Новыя Шабаны. Асноўныя вуліцы:

Могілкі пад’ёмных кранаў на вуліцы Сяліцкага

Тып забудовы: пераважна 9, 10, 12 паверхаў, маюцца гэтак жа 5-павярховыя дамы хрушчоўскае пабудовы (кут вуліцаў Шабаны і Ротмістрава).

Раён лічыцца няшчасным у крымінальным дачыненьні; жыхары мікрараёну выказваюць найбольшую трывогу за сваю бясьпеку ў вячэрні і начны час у Менску. Шабаны таксама зьяўляюцца адным зь няўдалых мікрараёнаў па ўзроўні згону аўтамабіляў. Мікрараён знаходзіцца ў ліку няспрыяльных і ў экалягічным дачыненьні.

Сярэдні кошт зямельных участкаў у Шабанах ў 2006 року складала $ 17 за квадратны мэтар супраць $ 250 у цэнтры гораду. Кошт квадратнага мэтру на другасным рынку жыльля ў Шабанах па стане на сакавік 2010 року складаў $ 1250 (другое месца па таннасьці ў Менску) супраць $ 2000 і больш у цэнтры места.

Назоў раёну паходзіць ад назвы вёскі, якая зьмяшчалася за 3 кілямэтры, на месцы вёскі цяпер пабудаваная станцыя аэрацыі. Падчас Вялікае Айчыннае вайны на месцы мікрараёну разьмяшчаўся адзін з найбуйнейшых канцэнтрацыйных лягераў — Малы Трасьцянец.

Насельніцтва мікрараёну складае каля 27 тысячаў чалавек. У мікрараёне пражывае вялікая колькасьць перасяленцаў з зон, якія перанясьлі эвакуацыю ў сувязі з Чарнобыльскай катастрофай.

У раёне знаходзяцца г. зв. «Могілкамі пад’ёмных кранаў» — у гэтае месца калісьці звазілі старыя пад’ёмныя краны, якія адпрацавалі працоўны рэсурс. У народзе мікрараён падзяляецца на «Новыя Шабаны» і «Старыя» — першыя на поўначы, другія — на поўдні. Таксама сярод мясцовае моладзі ўлюбёным месцам зьяўляецца г. зв. «Промка» (то бок, вольная эканамічная зона «Менск»), якая папулярная сярод яе як месца для нелегальнага распою сьпіртных напояў і збору моладзі-графіцістаў, якія вельмі часта пакідаюць свае малюнкі-графіці на сьценах прамзоны.

Транспартная сыстэма

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
  • Чыгуначная станцыя «Шабаны»
  • Аўтобусы па маршрутах 9, 9в, 9д, 93, 61 і г. д.
  • Маршрутнае ды асобнае таксі.

Навакольныя населеныя пункты

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Аб’екты сацыяльнага прызначэньня ды славутасьці

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
  • бібліятэка
  • гіпэрмаркет «Prostore»
  • «Дарога сьмерці» (частка мэмарыялу Трасьцянец) — дарога, па якой зьняволеных зь лягеру вялі на расстрэл. Захоўваецца дзякуючы таму, што была абсаджаная таполямі. Вуліца Сяліцкага часткова перасякае дарогу, пабудавана некалькі дамоў.
  • Вольная эканамічная зона «Менск»
  • Моладзевы клюб і цэнтар дасугу «Арыён»
  • Гарбарны завод
  • Гарадзкая звалка
  • Чыгуначная станцыя «Шабаны»

Шабаны ў літаратуры і мастацтве

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Шабаны (мікрараён)сховішча мультымэдыйных матэрыялаў