Перайсьці да зьместу

Масюкоўшчына (мікрараён)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Масюкоўшчына
Мікрараён
Горад: Менск
Дата заснаваньня: 1970
Папярэдні статус: вёска
Плошча: 9,7 км²
Насельніцтва: 100 000 чал.

Масюко́ўшчына — жылы раён[1] Менску ў складзе Фрунзэнскага раёну, названы паводле вёскі, якая знаходзілася на ягонай тэрыторыі.

Назва паходзіць ад вёскі Масюкоўшчына.

У 1589 року менскі татарын Абрагім Гіліяшавіч набыў у менскага мешчаніна Васіля Занковіча Астрашаніна ўрочышча Калодзежы з 8 валокамі зямлі, лесам, сенажацямі й іншым. Пазьней гэтай зямлёй валодалі ягоныя сыны Сялемша і Муса Абрагімавічы. У 2-й палове XVII стагодзьдзя гэтай зямлёй цалкам валодаў сын Сялемшы — Аляксандар Абрагімавіч-Сялецкі, які ў 1695 годзе прадаў менскаму мешчаніну Юрыю Фурсу абедзьве часткі — бацькаву і дзядзькаву, у прадажным дакумэнце ён называе Масюкоўшчыну — частку дзядзькі Мусы, «два абводы зямлі: адзін ад Тарасаўскай дарогі да Масюкоўшчыны, то бок, да зямлі і лесу Мусы Абрамавіча татарына, а другі, перайшоўшы зямлю Мусы татарына, або Масюкоўшчыну, мяжу градзкаю зь менскай плябаніяй рэчкаю Ржаўцом да рэчкі Сьвіслачы і рэчкі Вясьнінка ў шырыню і даўжыню»[2].

З 1940 року ў вёсцы Масюкоўшчыне Ждановіцкага сельсавету дысьлякаваўся 355-ы стралковы полк з складу 100-й стралковай дывізіі. У часе Нямецка-савецкай вайны на месцы разьмяшчэньня вайсковай часткі нацысты ўладкавалі канцэнтрацыйны лягер № 352. Ён стаў адным з стацыянарных лягероў на акупаванай тэрыторыі СССР, у якім загінула больш за 80 000 чалавек. Па вайне на тэрыторыі лягеру быў створаны лягер для нямецкіх ваеннапалонных, а пасьля расфармаваньня ў ім зноў разьмясьцілася вайсковая частка. Тэрыторыя была разбудаваная і ператварылася ў вайсковае мястэчка з малакватэрнымі дамамі для сем’яў вайскоўцаў (1952—1956).

Найпаўночнейшы мікрараён Фрунзэнскага раёну Менску на мяжы з Цэнтральным раёнам, за 10 км на паўночны захад ад цэнтру. Умоўныя межы мікрараёну праходзяць ад магістралі

М9

па вул. Аладавых, праезьдзе Масюкоўшчына, вул. Цімашэнкі, вул. Альшэўскага, пр. Пушкіна і вул. Ціміразева да магістралі М-9. Масюкоўшчына мяжуе зь мікрараёнамі Ждановічы, Каменная Горка, Дамброўка, Ракаўская шаша, Вясьнянка, Лебядзіны і Ржавец.

Прыпыначны пункт Масюкоўшчына.

  1. 11 — ДС Вясьнянка — ДС Сухарава-5
  2. 28 — ДС Сярова — Масюкоўшчына (аўтастаянка)
  3. 29 — ДС Кунцаўшчына — ДС Карастаянавай
  4. 40 — ДС Кунцаўшчына — вуліца Ландэра
  5. 41 — ДС Каменная Горка 5 — ДС Адоеўскага
  6. 46 — ДС Масюкоўшчына — Аўтавакзал «Цэнтральны»
  7. 49 — ДС Масюкоўшчына — завулак Соф’і Кавалеўскай
  8. 54 — ДС Захад-3 — ст. м. Спартовая
  9. 69 — Масюкоўшчына (аўтастаянка) — Вакзал
  10. 78 — ДС Каменная Горка 5 — Аўтавакзал «Цэнтральны»
  11. 107 — ДС Кунцаўшчына — вуліца Каржанеўскага
  12. 126 — ДС Адоеўскага — Масюкоўшчына
  1. 10 — ДС Вясьнянка — ДС Малінаўка-4
  2. 14 — ДС Масюкоўшчына — Гарадзкі вал
  3. 33 — ДС Дражня — ст. м. Пушкінская
  4. 38 — ДС Славінскага — ДС Сухарава-5
  5. 39 — ДС Паўднёвы Захад — Сапёраў
  6. 54 — ДС Масюкоўшчына — Акадэмічная вуліца
  7. 55 — ДС Адоеўскага — Дом кіно
  8. 58 — ДС Масюкоўшчына — Аўтавакзал «Цэнтральны»
  9. 62Э — Больніца (Навінкі) — Гімназія № 13
  10. 68 — ДС Славінскага — ДС Адоеўскага
  11. 77 — ДС Сухарава-5 — Сапёраў

Турыстычная інфармацыя

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Мэмарыяльны комплекс на месцы Масюкоўшчынскага лягеру сьмерці. Знаходзіцца на вул. Ціміразева, на ўсход ад Нарачанскай вул., непадалёк ад чыгуначнай плятформы «Масюкоўшчына».

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]