Вялікі Лес (мікрараён)
Вялікі Лес — спальны мікрараён у паўночна-ўсходняй частцы Менску, за МКАД. Назву «Вялікі Лес» атрымаў адпаведна рашэння 24-га склікання № 274/22/24 ад 22 снежня 2006 года.Названы з-за паселішча хутар Вялікі Лес (9 двароў). Вайну хутар не перажыў, і імя было забыта амаль на 70 гадоў.
Будаўнічае найменьне — мікрараён Усходні[1].
Заснаваны прыблізна ў 1920-я гады. Спачатку складаўся з адной вуліцы.
На карце 1934 г. ваенны гарадок Уручча пазначаны як ваенны лагер ля жал. дарогі. Такімі лагерамі быў акружаны Мінск. Бліжэйшыя - Сухарукаў і Калодзішчы. На даваенных картах чыгунка праходзіла ад станцыі "Азярышча" праз лясны масіў міма вёсак Уручча і Копішча ў вёску Падбалоцце. Разабрана да вайны.
У 1937-1939 і 1940 гг. тут дыслакавалася 100 стралковая дывізія, КП акругі, шпіталь.
З даваенных будынкаў захаваліся 4-ы дамы на вул. Панамарова
У 1945 сюды ва Уруччы перадыслакавалі з Берліна 120 дывізію. Да 1991 года 90% насельніцтва складаў афіцэрскі склад Узброеных Сіл СССР, пазней Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь, аднак пасля скасавання статусу ЗВГ насельніцтва стала пераважна цывільным.
Гэтак жа многія не ведаюць, што любімы многімі кіраўнік ансамбля "Песняры" В. Мулявін гэтак жа служыў у 120-й дывізіі ва Уруччы ць 2-ой (музычнай) роце 34 палка 3 года.
10 лістапада 1997 года ўвайшоў у склад горада Мінска[2]. Да 1998 года меў статус ЗВГ (закрытага ваеннага гарадка).