Менскжалезабэтон
Каардынаты: 53°51′32″ пн. ш. 27°38′31″ у. д. / 53.85889° пн. ш. 27.64194° у. д.
«Менскжалезабэтон» | |
Тып | адкрытае акцыянэрнае таварыства |
---|---|
Дэвіз | Будуйцеся з намі ў любы час |
Заснаваная | 16 красавіка 1975 (49 гадоў таму) |
Заснавальнікі | Камбінат «Менскбуд» |
Разьмяшчэньне | Менск, Заводзкі раён, вул. Кабушкіна, д. 66а |
Ключавыя фігуры | Аляксандар Шабан |
Галіна | прамысловасьць |
Прадукцыя | арматура, бэтон, жалезабэтон, мэталаканструкцыі, піламатэрыялы, плітка, рашчыны |
Абарачэньне | ▼574,168 млрд рублёў[1] (2015 г.; $35,326 млн)[2] |
Апэрацыйны прыбытак | ▼11,237 млрд руб. (2015 г.; $0,691 млн) |
Чысты прыбытак | ▼6,355 млрд руб. (2015 г.; $0,391 млн) |
Лік супрацоўнікаў | 979 (2016 г.) |
Матчына кампанія | ДВА «Менскбуд» |
«Менскжалезабэтон» — дзяржаўнае прадпрыемства будаўнічых матэрыялаў Беларусі, заснаванае ў красавіку 1975 году ў Менску.
Улучае 3 адасобленыя падразьдзяленьні: Завод пустотных вырабаў (Менск, вул. Сацыялістычная, д. 24), Завод будаўнічых канструкцыяў (Менск, вул. Сяліцкага, д. 29) і сельскагаспадарчую вытворчую філію «Аграбуд» (вёска Грабёнка, Ігуменскі раён, Менская вобласьць)[3].
Мінуўшчына
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У красавіку 1975 году камбінат «Менскбуд» утварыў вытворчае аб’яднаньне «Менскжалезабэтон» у выніку зьліцьця заводаў зборнага жалезабэтону № 5 і № 8. У кастрычніку 1990 году прадпрыемства пераўтварылі ў арэнднае паводле дамовы арэнды з Галоўбудам Менску. У студзені 1998 году «Менскжалезабэтон» стаў адкрытым акцыянэрным таварыствам. У 1999 г. прадпрыемства пачало выраб керамзітабэтонных блёкаў, якія з 2007 году сталі выпускаць на лініі высокай дакладнасьці па памерах. У жніўні 2004 году ААТ «Менскжалезабэтон» перадалі маёмасьць стратнага сельскагаспадарчага каапэратыва «Сьветач» (в. Грабёнка, Ігуменскі раён), на аснове якой стварылі ў філію «Аграбуд». У сьнежні 2004 году пусьцілі лінію вібрапрэсаваньня бэтонных вырабаў RH-2000, на якой сталі вырабляць керамзітабэтонныя блёкі, ходнікавую плітку і сьценавыя матэрыялы. У 2007 г. «Менскжалезабэтон» атрымаў пасьведчаньне на адпаведнасьць сваіх вырабаў Дырэктыве Рады Эўрапейскай эканамічнай супольнасьці ад 21 сьнежня 1988 году № 89/106/EEC «Аб збліжэньні законаў, правілаў і адміністратыўных умоваў дзяржаваў-удзельніцаў датычна будаўнічых вырабаў». За 2005—2009 гады на прадпрыемстве асвоілі вытворчасьць 13 відаў сьценавых керамзітабэтонных камянёў[3].
У 2011 годзе ААТ «Менскжалезабэтон» паставіў жалезабэтонныя канструкцыі, сьценавыя матэрыялы, таварны бэтон і рашчыны на большасьць буйных будоўляў сталіцы, сярод якіх былі: Парк перамогі, Музэй Вялікай Айчыннай вайны, аквапарк, квартал «Маяк Менску», Тэатар імя Янкі Купалы, Дзяржаўны цырк, сярэднія школы ў мікрараёнах Масюкоўшчына, Каменная Горка, Сухарава і Лошыца, жылых мікрараёнаў Дружба, Сокал, Брылевічы, Міхалова і Сьцяпянка. Звыш 99% вырабаў збылі ў Беларусі. На 2012 год ААТ «Менскжалезабэтон» выпускала жалезабэтонныя і бэтонныя канструкцыі, будаўнічыя сумесі (бэтон і рашчыны), таварную арматуру і мэталаканструкцыі, ходнікавую плітку, сьценавыя матэрыялы для аздабленьня фасадаў, драўляныя паддоны і пілапаматэрыялы. У 2012 годзе пачалі выраб керамзітабэтонных вырабаў павышанай трываласьці (М35 і М50), якія прайшлі выпрабаваньні ў УП «Беларускі навукова-дасьледчы інстытут будаўніцтва»[3].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Справаздача аб дзейнасьці ААТ за 2015 год (рас.) // Міністэрства фінансаў Рэспублікі Беларусь, 23 траўня 2016 г. Праверана 19 сьнежня 2017 г.
- ^ Сярэднеўзважаны курс беларускага рубля ў адносінах да замежных валют на валютным рынку Рэспублікі Беларусь за 2015 год (16 253,61 за даляр) // Нацыянальны банк Рэспублікі Беларусь, 2016 г. Праверана 19 сьнежня 2017 г.
- ^ а б в Т. Лазоўская, У. Хількевіч. Будуйцеся з намі ў любы час // Зьвязда : газэта. — 14 чэрвеня 2012. — № 112 (27227). — С. 9. — ISSN 1990-763x.
Гэта — накід артыкула пра Беларусь. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |