Вялікі Трасьцянец
| Вялікі Трасьцянец | |
| Населены пункт | |
| Краіна | Беларусь |
|---|---|
| Вобласьць | Менская |
| Раён | Менскі |
| Сельсавет | Навадворскі |
| Першыя згадкі | 1503 |
| Геаграфія | |
| Вышыня НУМ | 203 м[1] |
| Часавы пас | |
| Каардынаты | 53°51′14″ пн. ш. 27°42′33″ у. д.HGЯO |
| Насельніцтва | |
| Колькасьць | 2527 чал. (2010)[2] |
| Лічбавыя ідэнтыфікатары | |
| Тэлефонны код | +375 17 |
| Паштовы індэкс | 223060 |
| Нумарны знак | 5 |
| Вялікі Трасьцянец на мапе Беларусі ± Вялікі Трасьцянец | |
Вялі́кі Трасьцяне́ц[3] — вёска ў Менскім раёне Менскай вобласьці, каля Партызанскага праспэкту, за 1,5 км на паўднёвы ўсход ад Менску. Вялікі Трасьцянец уваходзіць у склад Навадворскага сельсавету.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]У 1503 годзе сяло Трасьцянцы, 6 службаў «бліз места Менскага» нададзенае Менскаму Ўвазьнясенскаму манастыру, у Менскім павеце Віленскага ваяводзтва ВКЛ. Пасьля 2-га падзелу Рэчы Паспалітае (1793) у складзе Расейскае імпэрыі[4].
У 1800 г. вёска, 6 двароў, 44 жыхары, на левым беразе ракі Ельніца, на правым — фальварак і млын, уласнасьць Р. Прушынскага, у Менскім павеце Менскае губэрні.
У 2-й палове XIX ст. вёска падзялілася на Вялікі (ён жа Стары) Трасьцянец і Малы (ён жа Новы) Трасьцянец. У 1897 г. вёскі Вялікі Трасьцянец (32 двары, 210 жыхароў, хлебазапасны магазын), Трасьцянец (14 двароў, 107 жыхароў), маёнтак Трасьцянец (двор, 23 жыхары), фальварак (15 жыхароў, вадзяны млын), у Сеніцкай воласьці Менскага павету[4].
У 1917 г. вёска (45 двароў, 270 жыхароў) і 2 маёнткі (58 жыхароў). Зь лютага па сьнежань 1918 г. вёска акупаваная войскамі Нямецкае імпэрыі, зь ліпеня 1919 г. па ліпень 1920 г. і ў сярэдзіне кастрычніка 1920 г. — войскамі Польшчы[4].
З 20 жніўня 1924 г. вёска — цэнтар Трасьцянецкага сельсавету Самахвалавіцкага раёну Менскае акругі (да 26 ліпеня 1930 г.) У 1930-я арганізаваны калгас імя Гамарніка, працавала кузьня. З 18 студзеня 1931 г. уключаная ў межы гораду Менску. З 26 траўня 1935 г. у Менскім раёне. З 20 лютага 1938 г. у Менскай вобласьці[4].
У Другую сусьветную вайну, з канца чэрвеня 1941 году да пачатку ліпеня 1944 акупаваная войскамі нацысцкае Нямеччыны[4]. У Трасьцянецкім лягеры сьмерці нацысты зьнішчылі 206 500 чалавек[4].
З 16 ліпеня 1954 г. у Гатаўскім сельсавеце, з 20 студзеня 1960 г. у Навадворскім сельсавеце. У 1997 г. 634 гаспадаркі, 1514 жыхароў. У 2010 г. у вёсцы ёсьць дзіцячая амбуляторыя, сярэдняя школа, ясьлі-сад, крамы, аптэкі. Каля вёскі помнік ахвярам фашызму на ўшанаваньне памяці ахвяраў Трасьцянецкага лягеру сьмерці, у 1963 г. пастаўлены абэліск[4].
Насельніцтва
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- 1999 год — 2054 чалавекі
- 2010 год — 2527 чалавек[2]
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ GeoNames (анг.) — 2005.
- 1 2 Госкартгеоцентр(недаступная спасылка) (рас.)
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (djvu) С. 312
- 1 2 3 4 5 6 7 Вялікі Трасцянец // Гарады і вёскі Беларусі. Т. 8 : Мінская вобласць, кн. 3 / Т.У. Бялова (галоўны рэдактар) і інш. — Мінск: Беларуская энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2012. — С. 374-375. — 624 с. — 2000 ас. — ISBN 978-985-11-0636-9