Лошыца (мікрараён)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Лошыца — мікрараён у складзе Ленінскага раёну Менску. Разьмешчаны ў паўднёвай частцы горада, ад МКАД аддзелены вуліцай Прушынскіх, мікрараёны Лошыцы пабудаваныя абапал Ігуменскага тракту. Адзін з самых новых раёнаў Менска: забудова пачалася ў 2000. Разьлічаны на 50 тысяч жыхароў.

Недалёка ад жылога раёну, ў сутоках рэк Сьвіслач і Лошыца, каля былой вёскі Лошыца 1 (вуліца Чыжэўскіх) знаходзіцца Лошыцкі сядзібна-паркавы комплекс — помнік сядзібна-паркавага мастацтва 2-й паловы ХІХ стагодзьдзя.

Вонкавыя спаслыкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]