Перайсьці да зьместу

Трактаразаводзкі пасёлак

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Трактаразаводзкі пасёлак
па-беларуску: Трактаразаводскі пасёлак
Менскі трактарны завод (2014 г.)
Менскі трактарны завод (2014 г.)
Статус пасёлак
Папярэдні статус урочышча
Краіна
Горад Менск
Першыя згадкі 1848
Дата заснаваньня 29 траўня 1946 (78 гадоў таму)
Каардынаты 53°53′13″ пн. ш. 27°36′34″ у. д. / 53.88694° пн. ш. 27.60944° у. д. / 53.88694; 27.60944
Паштовыя індэксы 220009, 220070[1]

Трактаразаво́дзкі пасё́лак — мікрараён на паўдзёвым захадзе Партызанскім раёну Менску, забудаваны ў 2-й палове 1940-х гадоў на месцы былога Антонаўскага ўрочышча.

Назву атрымаў з нагоды адначаснага ўзьвядзеньня Менскага трактарнага заводу.

  • Партызанскі праспэкт (раней Магілёўская шаша).
  • Бульвар Трактарабудаўнікоў.
  • Вуліцы (9): Будзёнага, Ванеева (да траўня 1947 г. Лекерта), Грыцаўца (раней Завадзкое кольца), Даўгабродзкая (раней прадмесьце Доўгі Брод), Кашавога, Клумава (раней Клюбная), Стаханаўская, Чабатарова (раней Прамысловая) і Шчарбакова.
  • Завулкі (5): Будзёнага (раней Лазьневы[2]), Вучнёўскі, Клумава, Стаханаўскі і Шчарбакова.

Забудова і прамысловасьць

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

На 2018 год мікрараён Трактаразаводзкі пасёлак меў 2-5-павярховую забудову, што ўлучала гуртажытак № 9 «МТЗ». У межах мікрараёну месьціліся «Менскі трактарны завод» («МТЗ») і 124-я аўтазборачная вытворчасьць ААТ «Менскі завод колавых цягачоў».

У мікрараёне месьціцца станцыя мэтро «Трактарны завод» Аўтазаводзкай лініі Менскага мэтрапалітэну. На 2018 год на трамвайных прыпынках «Будзёнага», «Ванеева» і «Трактарны завод» спыняліся трамваі № 3, 6 і 9. На прыпынках «Кашавога», «Будзёнага» і «Стаханаўская» спыняўся электробус № 59 («Вітаўт Макс Электра»). На 7 прыпынках — «Будзёнага», «Ванеева», «плошча Ванеева», «Ваўпшасава», «Грыцаўца», «Кашавога» і «Стаханаўская» — агулам спыняліся тралейбусы 10 маршрутаў: № 3, 15, 16, 17, 19, 30, 34, 41, 41д і 49. Таксама дзейнічала 10 аўтубусных маршрутаў: № 2с, 43, 43д, 71, 79, 79д, 84, 93 і 106. Працаваў чыгуначны прыпынак «Трактарны».

Сквер «Садружнасьць»

У мікрараёне Трактаразаводзкі пасёлак месьціцца Дом культуры МТЗ з 2 залямі на 800 і 300 месцаў. Пры ім працуюць ансамбль бальнага танцу «Мара», ансамбль танцу «Лянок» і ансамбль эстраднага танцу «Серпантин», тэатры «На Доўгім бродзе» і «Карусель», а таксама студыя выяўленчага мастацтва і духавы аркестар. Таксама працуе бібліятэка № 6 (вул. Кашавога, д. 10). Уздоўж Сьляпянскай воднай сыстэмы працягнуўся Антонаўскі парк — ад чыгункі Менск-Масква на поўначы да Партызанскга праспэкта на поўдні. Таксама існуе 2 сквэры — імя Яўгена Клумава і «Садружнасьць». Апошні між вуліцамі Кашавога, Чабатарова і Даўгабродзкай.

2 ВНУ: навучальны корпус Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў (вул. Будзёнага, д. 6) і Міжнародны дзяржаўны экалягічны інстытут імя Андрэя Сахарава (вул. Даўгабродзкая, д. 23) у складзе БДУ. 3 ССНУ: Менскі каледж мантажных і пад’ёмна-транспартных работаў (вул. Будзёнага, д. 8), Менскі машынабудаўнічы каледж (вул. Даўгабродзкая, д. 25), Менскі мэдычны каледж (вул. Даўгабродзкая, д. 41, корп. 1), Менская гарадзкая кадэцкая вучэльня № 1 (вул. Стаханаўская, д. 1). 3 школы: музычныя № 3 імя Шапэна (вул. Шчарбакова, д. 4), № 22 з харэаграфічным ухілам (вул. Грыцаўца, д. 9) і № 87 (вул. Шчарбакова, д. 23).

9-я гарадзкая паліклініка (2013 г.)
  • 9-я гарадзкая паліклініка (вул. Шчарбакова, д. 1)
  • 9-я дзіцячая паліклініка (вул. Даўабродзкая, д. 39, корп. 1)
  • Мэдцэнтар МТЗ (вул. Стаханаўская, д. 10а)
  • Дзяжурная аптэка № 25 УП «Белфармацыя» (вул. Кашавога, д. 10; кругласодневая)

У 19 стагодзьдзі на месцы мікрараёна знаходзілася Антонаўскае ўрочышча, якое належала праваслаўнай царкве. Урочышча атрымала назва ад імя менскага япіскапа Антонія, які там жыў пасьля сыходу з пасады ў 1848 годзе. Пасьля 1919 году бальшавіцкі ўрад Беларускай ССР канфіскаваў гэтыя землі. За 1939—1941 гады на загад генсакратара ЦК УКП(б) Ёсіфа Сталіна на месцы ўрочышча ўзьвялі ангары для самалётаў і аэрадром. Падчас нямецкай акупацыі іх выкарыстоўвалі нямецкія вайскоўцы. 29 траўня 1946 г. Савет міністраў СССР ухваліў Пастанову № 1142 аб будаўніцтве Менскага трактарнага завода на месцы аэрадрома. У 1946—1950 гадах на будоўлі трактарнага завода і пасёлка працавала звыш 5000 нямецкіх ваеннапалонных. Забудову Трактаразаводзкага пасёлка распрацаваў архітэктар Зіновій Розэнфэльд. Кватэры на Стаханаўскай вуліцы абсталявалі ваннамі, што было на той час раскошай . Тамсама разьмясьцілі школу (на 2013 г. там гуртажытак), лазьню, фізкультурны асяродак, аддзяленьне міліцыі, лякарню і дзіцячы сад[3].

  1. ^ Адрасы і рэжым работы АПС (вытворчасьць «Менская пошта») // УП «Белпошта», 2018 г. Праверана 9 ліпеня 2018 г.
  2. ^ Кірычэнка В. І. Мінск. Гісторыя пасляваеннага аднаўлення. 1944-1952 гг. — Мн.: Беларусь, 2004. — С. 273.
  3. ^ Ніна Шчарбачэвіч. Камуністычны шарм пасёлка трактарнага завода // Ігуменскі тракт. — 16 ліпеня 2013. — № 21 (36). — С. 6.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]