Покаць (рака)
Покаць лац. Pokać | |
Агульныя зьвесткі | |
---|---|
Выток | каля в. Няўмеснаў |
Вусьце | Сож |
Краіны басэйну | Беларусь |
Вобласьці | Магілёўская вобласьць і Гомельская вобласьць |
Даўжыня | 76 км |
Сярэднегадавы сьцёк | 2,9 м³/с |
Плошча басэйну | 504 км² |
Нахіл воднай паверхні | 0,6 ‰ |
По́каць — рака ў Беларусі, левы прыток ракі Сожу (басэйн Дняпра). Цячэ ў Краснапольскім раёне Магілёўскай вобласьці і Чачэрскім раёне Гомельскай вобласьці. Даўжыня 76 км. Плошча вадазбору 504 км². Выдатак вады ў вусьці 2,9 м³/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,6‰.
Асноўныя прытокі — Калодня, ручай Покатка.
Агульныя зьвесткі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Пачынаецца на заходняй ускраіне вёскі Няўмеснаў Краснапольскага раёну, вусьце за 1 км на паўночны захад ад вёскі Петрапольля Веткаўскага раёну. Цячэ Чачорскай раўнінай.
Даліна на вялікім працягу добра распрацаваная, трапэцападобная (шырыня 0,5—1,5 км), у верхняй плыні невыразная, у ніжняй зьліваецца з абалонай Сажа. Схілы мера стромкія, месцамі стромкія, вышынёй 15—20 м, у сярэдняй плыні адкрытыя. Абалона двухбаковая, шырыня яе ў сярэдняй і ніжняй плыні 0,3—0,5 км, у вусьцевай частцы 1—1,3 км. Рэчышча каналізаванае ў Чачэрскім раёне на працягу 3,3 км, на астатнім працягу мэандруе, моцназьвілістае, асабліва ў сярэдняй плыні. Берагі пераважна стромкія, ніжэй за вёску Покаць Чачэрскага раёну месцамі абрывістыя, у вярхоўі нізкія, забалочаныя.
Шырыня ракі ў межань 0,5—2,5 м у верхняй плыні, 10—12 м у сярэдняй і ніжняй. Найвышэйшы ўзровень разводзьдзя ў пачатку красавіка, сярэдняя вышыня над межанным узроўнем у ніжняй плыні 2,8 м. Замярзае ў 1-й дэкадзе сьнежня, крыгалом у пачатку 3-й дэкады сакавіка. Прымае сьцёк з шэрагу мэліярацыйных каналаў[1].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Блакітная кніга Беларусі. Энцыкл. — Мн.: 1994. С. 294.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Блакітная кніга Беларусі: энцыкл / Рэдкал.: Н. А. Дзісько, М. М. Курловіч, Я. В. Малашэвіч і інш.; Маст. В. Г. Загародні. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — ISBN 5-85700-133-1