Марэна (геалёгія)
Выгляд
Марэна — адклады, назапашаныя непасрэдна ледавікамі пры іх руху і ўтварэньні ложы. Паводле свайго складу марэны вельмі разнастайныя (ад суглінкаў да валуноў), несартаваныя, утрымоўваюць аточак і валуны зь ледавіковымі шнарамі і паліроўкай. У залежнасьці ад умоваў утварэньня бываюць канцавыя, паверхневыя, асноўныя, дновыя, бакавыя і іншыя тыпы марэнаў.
Усяго на тэрыторыі Беларусі вылучаюць наступныя палосы краявых марэнавых утварэньняў:
- Браслаўская паласа краявых утварэньняў;
- Віцебская паласа краявых утварэньняў;
- Аршанская паласа краявых утварэньняў;
- Ашмянская паласа краявых утварэньняў;
- Магілёўская паласа краявых утварэньняў;
- Прапойская паласа краявых утварэньняў;
- Мазырская паласа краявых утварэньняў;
- Столінская паласа краявых утварэньняў.
Аршанская і слаўгарадзкая палосы краявых утварэньняў пазначаюць межы паазерскага і сожаўскага ледавікоў (адпаведна). Астатнія жа палосы краявых утварэньняў пазначаюць толькі асобныя стадыі і фазы ў разьвіцьці ледавіковага полага чвэртычнага пэрыяду.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Каропа Г. Н. Физическая география Беларуси: курс лекций. — Гомель: ГГУ им. Ф.Скорины, 2004. — 107 с.