Сымптом

Сымпто́м (ад грэц. Σύμπτομα — выпадак, супадзеньне, прыкмета) — адна асобная прыкмета, прыватная праява якога-небудзь захворваньня, паталягічнага стану або парушэньня якога-небудзь працэсу жыцьцядзейнасьці, адная асобная канкрэтная скарга хворага. Сымптом таксама вызначаецца як любая прыкметная зьмена ў арганізьме або ягоных функцыях, якая выяўляецца на падставе скаргаў пацыента (суб’ектыўны сымптом) або падчас агляду лекарам (аб’ектыўны сымптом). Сымптом можа быць і аб’ектыўнай клінічнай прыкметай[1], гэта значыць выразна выяўленай ня толькі самім пацыентам, але і любой іншай асобай, асабліва лекарам, да або падчас фізычнага агляду хворага.
Сымптомам, напрыклад, можа быць павышаная або паніжаная тэмпэратура, зьменены крывяны ціск, або анамальныя праявы на мэдычнай візуалізацыі. Таксама сымптомам ёсьць нешта незвычайнае, што адчувае чалавек, напрыклад адчуваньне ліхаманкі, галаўны боль або іншыя болі ў целе[2]. Сымптомы могуць быць вынікам рэакцыі імуннай сыстэмы на інфэкцыю, фізычнай праявы паталягічнага стану арганізму або дзеяньня ўжытага рэчыва[3][4][5]. Хоць сымптомы часта ўказваюць на хваробу, яны не заўсёды маюць дыягнастычную значнасьць і могуць быць ідыяпатычнымі ў сваёй прыродзе[6].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ «Definition: 'Sign'». Stedman’s Medical Dictionary. Lippincott Williams & Wilkins via Medilexicon International Ltd.’s.
- ↑ Symptoms and self-help guides by body part. NHS inform. Архіўная копія ад 13.02.2022 г.
- ↑ How Infection Works, How Pathogens Make Us Sick — The National Academies. needtoknow.nas.edu.
- ↑ Infectious Diseases. Cleveland Clinic (06.2022).
- ↑ Immune System. Cleveland Clinic (10.2023).
- ↑ Idiopathic. The Cleveland Clinic (05.2025).
| Гэта — накід артыкула. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |