Перайсьці да зьместу

Томас Ўудра Ўілсан

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «Томас Вудра Вільсан»)
Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Ўілсан.
Томас Ўудра Ўілсан
па-ангельску: Woodrow Wilson
28-ы Прэзыдэнт ЗША
4 сакавіка 1913 — 4 сакавіка 1921
Папярэднік: ­Ўільям Говард Тафт
Наступнік: ­Ўорэн Г. Гардынг
34-ы губэрнатар Нью-Джэрзі
17 студзеня 1911 — 1 сакавіка 1913
13-ы прэзыдэнт Прынстанскага ўнівэрсытэту
1902 — 1910
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся: 28 сьнежня 1856(1856-12-28)[1][2][3][…]
Staunton, Вірджынія, ЗША
Памёр: 3 лютага 1924(1924-02-03)[1][4][2][…] (67 гадоў)
г. Вашынгтон, акруга Калюмбія, ЗША
Партыя: дэмакратычная
Сужэнец: Эдзіт Ўілсан[d] і Элен Ўілсан[d][5]
Дзеці: Маргарэт Вудра Вільсан[d], Джэсі Вудра Вільсан[d] і Элеанор Вільсан Макаду[d]
Бацька: Джозэф Руглз Ўілсан[d]
Маці: Janet Woodrow[d][2]
Адукацыя:
Узнагароды:

Томас Ўудра Ўілсан (1856—1924) — 28-ы прэзыдэнт ЗША, ініцыятар стварэньня Лігі Нацый, ляўрэат Нобэлеўскай прэміі міру (1919). Калі ў 1914 годзе пачалася Першая Сусьветная вайна, Томас Ўудра Ўілсан быў прэзыдэнтам ЗША. Ён не хацеў уцягваць сваю краіну ў гэтую вайну. Але атакі нямецкіх падводных лодак, якія патапілі некалькі караблёў ЗША, ўсё ж прымусілі апошніх уступіць у вайну. Частка амэрыканскіх палітыкаў была супраць вайны і моцна крытыкавала Ўілсана за гэтае рашэньне. У адказ на гэта ён прапанаваў праграму міру з чатырнаццаці пунктаў. У прыватнасьці, ён рэкамэндаваў самавызначэньне для прыгнечаных народаў, паблажлівае стаўлентне да пераможаных у вайне, і стварэньне лігі нацыяў для ўмацаваньня міру пасьля вайны[6].