Сітнікі (Менская вобласьць)
| Сітнікі лац. Sitniki | |
| Населены пункт | |
| Краіна | Беларусь |
|---|---|
| Вобласьць | Менская |
| Раён | Пухавіцкі |
| Сельсавет | Турынскі |
| Часавы пас | |
| Каардынаты | 53°36′58″ пн. ш. 28°09′08″ з. д.HGЯO |
| Насельніцтва | |
| Колькасьць | 536 чал. (2009) |
| Лічбавыя ідэнтыфікатары | |
| Тэлефонны код | +375 1713 |
| Паштовы індэкс | 222837 |
| Нумарны знак | 5 |
| Сітнікі на мапе Беларусі ± Сітнікі | |
Сі́тнікі[1] — вёска ў Беларусі, на правым беразе ракі Сьвіслачы. Уваходзяць у склад Турынскага сельсавету Пухавіцкага раёну Менскай вобласьці.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]На пачатку ХХ ст. вёска ў Кліноцкай воласьці Ігуменскага павету Менскай губэрні. Паводле перапісу 1897 году працавалі хлебазапасны магазын, 2 крамы і карчма.
У Першую сусьветную вайну ў лютым — сьнежні 1918 году Сітнікі займалі войскі Нямецкай імпэрыі.
25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Сітнікі абвяшчаліся часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 году ў адпаведнасьці з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі яны ўвайшлі ў склад БССР. У жніўні 1919 — ліпені 1920 году вёска знаходзілася пад польскай уладай. З 1939 да 1954 году Сітнікі — цэнтар Пудзіцкаслабадзкога сельсавету.
З чэрвеня 1941 году да пачатку ліпеня 1944 году вёска была пад нямецкай акупацыяй.
Да 2013 году вёска ўваходзіла ў склад Ананіцкага сельсавету[2], дзе ў 1973—2013 гадах зьяўляліся яго цэнтрам.
Насельніцтва
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- 1897 год — 217 жыхароў, 32 двары
- 2001 год — 402 жыхары, 127 двароў
- 2002 год — 417 жыхара, 134 двары
- 2009 год — 536 чалавек[3]
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (djvu)
- ↑ «Об изменении административно-территориального устройства районов Минской области». Решение Минского областного Совета депутатов от 28 мая 2013 г. № 234 Архівавана 31 сакавіка 2016. (рас.)
- ↑ Вынікі перапісу 2009 году ў Беларусі