Падбярэжжа (Турынскі сельсавет)
| Падбярэжжа лац. Padbiarežža | |
| Населены пункт | |
| Краіна | Беларусь |
|---|---|
| Вобласьць | Менская |
| Раён | Пухавіцкі |
| Сельсавет | Турынскі |
| Часавы пас | |
| Каардынаты | 53°37′06″ пн. ш. 28°04′20″ у. д.HGЯO |
| Насельніцтва | |
| Колькасьць | 52 чал. (2009) |
| Лічбавыя ідэнтыфікатары | |
| Тэлефонны код | +375 1713 |
| Нумарны знак | 5 |
| Падбярэжжа на мапе Беларусі ± Падбярэжжа | |
Падбярэ́жжа[1] — вёска ў Беларусі, каля ракі Сьвіслачы. Уваходзіць у склад Турынскага сельсавету Пухавіцкага раёну Менскай вобласьці. Знаходзіцца за 12 кілямэтраў на поўнач ад Мар’інай Горкі, за 12 кілямэтраў ад чыгуначнай станцыі Пухавічы (лінія Менск — Асіповічы), каля шашы Менск — Бабруйск (3 км).
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]На пачатку ХХ ст. маёнтак у Кліноцкай воласьці Ігуменскага павету Менскай губэрні.
На 1917 году урочышча, пазьней — вёска.
У Першую сусьветную вайну ў лютым — сьнежні 1918 году Падбярэжжа займалі войскі Нямецкай імпэрыі.
25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Падбярэжжа абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. З 1 студзеня 1919 году ў адпаведнасьці з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі яно ўвайшло ў склад БССР. У жніўні 1919 — ліпені 1920 году вёска знаходзілася пад польскай уладай.
З чэрвеня 1941 году да пачатку ліпеня 1944 году вёска была пад нямецкай акупацыяй.
У 1968 годзе да Падбярэжжа далучылі вёскі Беліва, Чырвоны Араты, Чырвоны Барок і Хлебаўка. Хлебаўка у пачатку XX ст. засьценак, 5 двароў, 33 жыхары.
Да 2013 году вёска ўваходзіла ў склад Ананіцкага сельсавету[2].
Насельніцтва
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- пачатак ХХ ст. — 1 двор, 3 жыхары
- 2002 год — 46 двароў, 79 жыхароў
- 2009 год — 52 чалавекі[3]
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (djvu)
- ↑ «Об изменении административно-территориального устройства районов Минской области». Решение Минского областного Совета депутатов от 28 мая 2013 г. № 234 Архівавана 31 сакавіка 2016. (рас.)
- ↑ Вынікі перапісу 2009 году ў Беларусі