Перайсьці да зьместу

Ананічы (Менская вобласьць)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Ананічы
лац. Ananičy
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Менская
Раён: Пухавіцкі
Сельсавет: Турынскі
Насельніцтва: 77 чал. (2009)
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 1713
СААТА: 6244804001
Нумарны знак: 5
Геаграфічныя каардынаты: 53°38′1″ пн. ш. 28°7′13″ у. д. / 53.63361° пн. ш. 28.12028° у. д. / 53.63361; 28.12028Каардынаты: 53°38′1″ пн. ш. 28°7′13″ у. д. / 53.63361° пн. ш. 28.12028° у. д. / 53.63361; 28.12028
Ананічы на мапе Беларусі ±
Ананічы
Ананічы
Ананічы
Ананічы
Ананічы
Ананічы

Ана́нічы[1] — вёска ў Беларусі, каля ракі Сьвіслачы. Уваходзяць у склад Турынскага сельсавету Пухавіцкага раёну Менскай вобласьці. Знаходзяцца за 24 км на поўнач ад Мар’інай Горкі, за 14 км ад чыгуначнай станцыі Рудзенск.

Ананічы ўпамінаюцца ў 1879 годзе пры пераліку населеных пунктаў Турынскага праваслаўнага прыходу Ігуменскага павету Менскай губэрні. Паводле вынікаў перапісу 1897 году, у вёсцы было 66 двароў. На пачатку ХХ ст. у Кліноцкай воласьці Ігуменскага павету Менскай губэрні. На 1909 год у Ананічах было 68 двароў. На 1917 год урочышча, пазьней — вёска.

У Першую сусьветную вайну ў лютым — сьнежні 1918 году Ананічы занялі войскі Нямецкай імпэрыі.

25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Ананічы абвяшчаліся часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 году ў адпаведнасьці з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі яны ўвайшлі ў склад Беларускай ССР. У жніўні 1919 — ліпені 1920 вёска знаходзілася пад польскай уладай. У пачатку 1930-я годы савецкія ўлады стварылі калгас «Вызваленьне», працавала кузьня.

У Другую сусьветную вайну з чэрвеня 1941 году да пачатку ліпеня 1944 году Ананічы былі пад нямецкай акупацыяй.

На 2002 год у Ананічах было 58 двароў. Да 2013 году вёска ўваходзіла ў склад Ананіцкага сельсавету[2].

  • 1897 год — 427 чал.
  • 1909 год — 460 чал.
  • 2002 год — 115 чал.
  • 2009 год — 77 чал.[3]
  1. ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (djvu)
  2. ^ «Об изменении административно-территориального устройства районов Минской области». Решение Минского областного Совета депутатов от 28 мая 2013 г. № 234 Архівавана 31 сакавіка 2016. (рас.)
  3. ^ Вынікі перапісу 2009 году ў Беларусі