Сівіца (Барысаўскі раён)
Сівіца | |
трансьліт. Sivica | |
Першыя згадкі: | пачатак 20 стагодзьдзя |
Краіна: | Беларусь |
Вобласьць: | Менская |
Раён: | Барысаўскі |
Сельсавет: | Глівінскі |
Вышыня: | 180 м н. у. м. |
Насельніцтва | |
колькасьць: | 73 чал. (2010) |
колькасьць двароў: | 35 (2008)[1] |
Часавы пас: | UTC+3 |
Тэлефонны код: | +375 177 |
Паштовы індэкс: | 222115 |
Нумарны знак: | 5 |
Геаграфічныя каардынаты: | 54°7′4.01″ пн. ш. 28°35′44.99″ у. д. / 54.1177806° пн. ш. 28.5958306° у. д.Каардынаты: 54°7′4.01″ пн. ш. 28°35′44.99″ у. д. / 54.1177806° пн. ш. 28.5958306° у. д. |
± Сівіца |
Сі́віца[2] — вёска ў Барысаўскім раёне Менскай вобласьці, за 5 км на поўдзень ад Глівіна. За 13 км на поўдзень ад горада і чыгуначнай станцыі Барысаў, 84 км ад Менску. Сівіца ўваходзіць у склад Глівінскага сельсавету. Вядома з пачатку 20 стагодзьдзя. У 1908 годзе хутар, 1 двор, 18 жыхароў, у Глівінскай воласьці Барысаўскага павету. Зь лютага да сьнежня 1918 г. акупаваная войскамі кайзэраўскай Нямеччыны, ад жніўня 1919 г. да траўня 1920 г. — польскімі войскамі. Ад 1 студзеня 1919 г. ў БССР, ад лютага — у Літ.-Бел. ССР, ад 31 ліпеня 1920 — у БССР. У Вялікую Айчынную вайну з пачатку ліпеня 1941 г. да 30 чэрвеня 1944 г. акупавана нямецка-фашыстоўскімі захопнікамі. У цэнтры вёскі ў гонар 63 землякоў, якія загінулі ў барацьбе з фашызмам, у 1971 г. пастаўлены абеліск. У 1960 г. 242 жыхары, у 1988 г. 41 гаспадарка, 108 жыхароў. Ёсьць крама. Галоўную вуліцу мэрыдыяльнай арыентацыі перакрыжоўваюць дзьве папярочныя вуліцы. На ўсходзе апаль паралельна да галоўнай праходзіць яшчэ адна вуліца. Грамадзкія будынкі разьмешчаныя ўздоўж галоўнай вуліцы. Забудавана двухбакова, шчыльна, драўлянымі дамамі сядзібнага тыпу[1].
Насельніцтва
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- 2010 год — 73 чалавекі
- 1999 год — 92 чалавекі
Частку вёскі складаюць хутары Ліцьвіна.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ а б Сівіца // Гарады і вёскі Беларусі. Энцыкл. Т. 8. Кн. 1. — Менск, 2010. c. 188
- ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (djvu) С. 69
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Ева Граковіч Там, дзе панаваў сівец // Гоман Барысаўшчыны. — 2004. — № 3 (59).