Мурашкі (вёска, Барысаўскі раён)
| Мурашкі, трансьліт. Muraški | |
| Населены пункт | |
| Краіна | Беларусь |
|---|---|
| Вобласьць | Менская |
| Раён | Барысаўскі |
| Сельсавет | Глівінскі |
| Геаграфія | |
| Вышыня НУМ | 180 м |
| Часавы пас | |
| Каардынаты | 54°00′29,30″ пн. ш. 28°39′36,30″ у. д.HGЯO |
| Насельніцтва | |
| Колькасьць | 10 чал. (2010) |
| Лічбавыя ідэнтыфікатары | |
| Тэлефонны код | +375 177 |
| Паштовы індэкс | 222117 |
| Нумарны знак | 5 |
| Мурашкі на мапе Беларусі ± Мурашкі | |
Мура́шкі[1] — вёска ў Барысаўскім раёне Менскай вобласьці, за 1 км на ўсход ад Плоскага. Мурашкі ўваходзяць у склад Глівінскага сельсавету.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]У 1885 годзе засьценак, у Глівінскай воласьці Барысаўскага павету. У 1897 г. 3 двары, 26 жыхароў. У 1917 г. 17 двароў, 105 жыхароў. Ад лютага да сьнежню 1918 году на тэрыторыі акупаванай войскамі кайзэраўскай Нямеччыны, ад жніўня 1919 году да траўня 1920 году — польскімі войскамі. Ад 1 студзеня 1919 г. у БССР, зь лютага — у Літ.-Бел. ССР[2], ад 31 ліпеня 1920 году — у БССР. У 1926 г. 16 двароў, 82 жыхары. Ад 10 студзеня 1929 г. у Лозінскім нацыянальным польскім сельсавеце Барысаўскага раёну, ад 23 жніўня 1937 году ў Забашэвіцкім сельсавеце, ад 20 лютага 1938 г. Менскай вобласьці. У Вялікую Айчынную вайну ад пачатку ліпеня 1941 г. да 30 верасьня 1944 г. акупавана нямецка-фашыстоўскімі захопнікамі. У 1960 г. 25 жыхароў. У 1988 г. 9 гаспадарак, 18 жыхароў[2].
28 траўня 2013 году разам зь іншымі населенымі пунктамі ліквідаванага Забашавіцкага сельсавету перададзеная ў склад Глівінскага сельсавету[3].
Насельніцтва
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- 2010 год — 10 чалавек
- 2008 год — 12 чалавек, 6 гаспадарак[2]
- 1999 год — 13 чалавек
Інфраструктура
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Транспартныя сувязі па мясцовай дарозе і далей па шашы Барысаў — Забашавічы[2].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (djvu) С. 69
- 1 2 3 4 Мурашкі. Гарады і вёскі Беларусі. Энцыкл. Т. 8. Кн. 1. — Менск, 2010. С. 159—160
- ↑ «Об изменении административно-территориального устройства районов Минской области». Решение Минского областного Совета депутатов от 28 мая 2013 г. № 234 (рас.)