Навішчына
| Навішчына | |
| Населены пункт | |
| Краіна | Беларусь |
|---|---|
| Вобласьць | Менская |
| Раён | Барысаўскі |
| Сельсавет | Глівінскі |
| Першыя згадкі | пачатак 20 стагодзьдзя |
| Геаграфія | |
| Вышыня НУМ | 170 м |
| Часавы пас | |
| Каардынаты | 53°59′09,60″ пн. ш. 28°37′42,60″ у. д.HGЯO |
| Насельніцтва | |
| Колькасьць | 46 чал. (2010) |
| Лічбавыя ідэнтыфікатары | |
| Тэлефонны код | +375 177 |
| Паштовы індэкс | 222117 |
| Нумарны знак | 5 |
| Навішчына на мапе Беларусі ± Навішчына | |
Наві́шчына[1] — вёска ў Барысаўскім раёне Менскай вобласьці, за 6 км на поўдзень ад Забашавічаў, на мяжы з Ігуменскім раёнам. Навішчына ўваходзіць у склад Глівінскага сельсавету.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Вядома з пачатку 20 стагодзьдзя. У 1908 г. засьценак, 10 двароў, 82 жыхары, у Глівінскай воласьці Барысаўскага павету Менскай губэрні. У 1917 г. 18 двароў, 119 жыхароў. Ад лютага да сьнежню 1918 г. на тэрыторыі, акупаванай войскамі кайзэраўскай Нямеччыны, ад жніўня 1919 да траўня 1920 г. — польскімі войскамі. Ад 1 студзеня 1919 г. у БССР, ад лютага — у Літ.-Бел. ССР, ад 31 ліпеня 1920 г. у БССР. Ад 20 жніўня 1924 г. у Забашэвіцкім, ад 10 студзеня 1929 г. да 23 жніўня 1937 году ў Лозінскім нацыянальным польскім сельсавеце Барысаўскай акругі, ад 20 лютага 1938 г. Менскай вобласьці. Паводле перапісу 1926 г. 20 двароў, 107 жыхароў. У 1930-я гг. у складзе польскага нацыянальнага калгасу «Домбаль». У Вялікую Айчынную вайну ад пачатку ліпеня 1941 г. да 29 чэрвеня 1944 г. акупавана нямецка-фашыстоўскімі захопнікамі. На вясковых могілках пахаваныя 2 партызаны, якія загінулі ў баі супраць акупантаў у студзені 1944 г. У 1960 г. 143 жыхары. У 1988 г. 50 гаспадарак, 100 жыхароў[2].
28 траўня 2013 году разам зь іншымі населенымі пунктамі ліквідаванага Забашавіцкага сельсавету перададзеная ў склад Глівінскага сельсавету[3].
Насельніцтва
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- 2010 год — 46 жыхароў
- 2008 год — 56 жыхароў, 43 гаспадаркі[2]
- 1999 год — 73 жыхары
Інфраструктура
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Транспартныя сувязі па мясцовай дарозе і далей па шашы Барысаў — Забашавічы[2].
Інфармацыя для турыстаў
[рэдагаваць | рэдагаваць код]За 32 км на поўдзень ад гораду ды чыгуначнай станцыі Барысаў, 81 км ад Менску. Вакол лес.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (djvu) С. 69
- 1 2 3 Навішчына. Гарады і вёскі Беларусі. Энцыкл. Т. 8. Кн. 1. — Менск, 2010. С. 164
- ↑ «Об изменении административно-территориального устройства районов Минской области». Решение Минского областного Совета депутатов от 28 мая 2013 г. № 234 (рас.)