Ніціеўшчына
| Ніціеўшчына | |
| Населены пункт | |
| Краіна | Беларусь |
|---|---|
| Вобласьць | Менская |
| Раён | Барысаўскі |
| Сельсавет | Глівінскі |
| Геаграфія | |
| Вышыня НУМ | 170 м |
| Часавы пас | |
| Каардынаты | 53°58′33,20″ пн. ш. 28°37′18,90″ у. д.HGЯO |
| Насельніцтва | |
| Колькасьць | 6 чал. (2009)[1] |
| колькасьць двароў | 8 (2008)[2] |
| Лічбавыя ідэнтыфікатары | |
| Тэлефонны код | +375 177 |
| Паштовы індэкс | 222117 |
| СААТА | 6208817032 |
| Нумарны знак | 5 |
| Ніціеўшчына на мапе Беларусі ± Ніціеўшчына | |
Ніціе́ўшчына[3] — вёска ў Барысаўскім раёне Менскай вобласьці, за 7 км на поўдзень ад Забашавічаў, на мяжы з Ігуменскім раёнам, самы паўднёвы населены пункт Барысаўшчыны. Ніціеўшчына ўваходзіць у склад Глівінскага сельсавету.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]У 1897 г. засьценак, 5 двароў, 69 жыхароў, у Глівінскай воласьці Барысаўскага павету Менскай губэрні. У 1917 г. 13 двароў, 87 жыхароў. Ад лютага да сьнежню 1918 г. на тэрыторыі, акупаванай войскамі кайзэраўскай Нямеччыны, ад жніўня 1919 г. да траўня 1920 г. — польскімі войскамі. Ад 1 студзеня 1919 году ў БССР, ад лютага — у Літ.-Бел. ССР, ад 31 ліпеня 1920 году ў БССР. Паводле перапісу 1926 г. 15 двароў, 73 жыхары. Ад 10 студзеня 1929 году ў Лозінскім нацыянальным польскім сельсавеце Барысаўскага раёну, ад 23 жніўня 1937 году ў Забашавіцкім сельсавеце, ад 20 лютага 1938 г. Менскай вобласьці. У 1930-я гг. вяскоўцы ўступілі ў польскі нацыянальны калгас «Домбаль». У Вялікую Айчынную вайну з пачатку ліпеня 1941 году да 30 чэрвеня 1944 году акупаваная нямецкімі захопнікамі[2]. Жыхар вёскі Антон Мельхіёравіч Сцефановіч (н. 1922) зьнік бязь вестак у верасьні 1944 году[4]. У 1960 годзе 57 жыхароў. У 1988 г. 12 гаспадарак, 22 жыхары. Праніроўка У-падобная. Жылая забудова драўляная, сядзібнага тыпу[2].
28 траўня 2013 году разам зь іншымі населенымі пунктамі ліквідаванага Забашавіцкага сельсавету перададзеная ў склад Глівінскага сельсавету[5].
Насельніцтва
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Інфраструктура
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Транспартныя сувязі па мясцовай дарозе і далей па шашы Барысаў — Забашавічы[2].
Інфармацыя для турыстаў
[рэдагаваць | рэдагаваць код]За 34 км на поўдзень ад гораду і чыгуначнай станцыі Барысаў, 84 км ад Менску. На поўдні і захадзе праходзяць мэліярацыйныя каналы, злучаныя з р. Рэчка (прыток р. Вуша)[2].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- 1 2 Зьвесткі перапісу 2009 году
- 1 2 3 4 5 6 Ніціеўшчына // Гарады і вёскі Беларусі. Энцыкл. Т. 8. Кн. 1. — Менск, 2010. С. 169
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (djvu) С. 69
- ↑ Памяць: Гіст.-дакум. хроніка г. Барысава і Барысаўскага р-на / Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.: Маст.: Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1997. — С. 577. — ISBN 985-11-0077-3
- ↑ «Об изменении административно-территориального устройства районов Минской области». Решение Минского областного Совета депутатов от 28 мая 2013 г. № 234 (рас.)