Робэрт Шэклі
Робэрт Шэклі | |
Robert Sheckley | |
![]() | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Псэўданімы | Phillips Barbee, Finn O’Donnevan |
Нарадзіўся | 16 ліпеня 1928[1][2][3][4][5][6][7][8][9][10][11][12][13][14][15][16] Нью-Ёрк |
Памёр | 9 сьнежня 2005[17][1][2][3][4] (77 гадоў) Нью-Ёрк |
Літаратурная дзейнасьць | |
Род дзейнасьці | пісьменьнік-фантаст |
Гады творчасьці | 1950-я—2005 |
Жанр | Навуковая фантастыка |
Мова | ангельская мова[17] |
Афіцыйная старонка(анг.) |
Шэклі, Робэрт (па-ангельску: Robert Sheckley) (16 ліпеня 1928, Нью-Ёрк, ЗША — 9 сьнежня 2005, Поўкіпсі, ЗША) — амэрыканскі пісьменьнік і клясык сусьветнае фантастыкі, агульнавядомы майстра гумарыстычнае і сатырычнае фантастыкі, аўтар некалькіх соцень фантастычных апавяданьняў і некалькіх дзясяткаў навукова-фантастычных аповесьцей і раманаў. Адзін з найарыгінальнейшых гумарыстаў навуковае фантастыкі.
Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Нарадзіўся ў Брукліне, Нью-Ёрк, гадаваўся ў суседнім штаце Нью-Джэрзі. Служыў у арміі з 1946 па 1948 год і ваяваў у Карэі. Вучыўся ў Нью-Ёрскім унівэрсытэце. У 1951 годзе пачаў пісьменьніцкую кар’еру. Напісаў сотні апавяданьняў.
У 1957 годзе Робэрт Шэклі ажаніўся зь Зівэ Вітнэй, і яны працягваюць жыць у Нью-Ёрку да канца 1960-х гадоў, пасьля пераязджаюць з дачкою Элісаю на выспу Ібіца, якую Шэклі апісуваў як «некранутую сучаснаю цывілізацыяю», але потым вярнуўся ў Нью-Ёрк. Пасьля пераехаў у Портлэнд (Арэгон).
Апрача сапраўднага імя ўжываў псэўданімы Філіпс Барбі (Phillips Barbee) і Фін О’Данэван (Finn O’Donnevan).
У красавіку 2005 году падчас наведаньня канфэрэнцыі фантастаў у Кіеве сур’ёзна захварэў. Пасьля аплаты рахунку за мэдычныя паслугі з дапамогай мэцэнатаў, вярнуўся ў ЗША. 20 лістапада быў праапэраваны ў сувязі з цэрэбральным анэўрызмам. Памёр 9 сьнежня.
Творчасьць[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Упершыню пачаў публікавацца ў 1950-х гадох у амэрыканскіх часопісах, прысьвечаных навуковай фантастыцы. Пісаў аповесьці й апавяданьні ў стылі навуковай фантастыкі, фэнтэзі, часта ў гумарыстычным, камічным стылі, з элемэнтамі абсурдызму. Карыстаўся вялікай папулярнасьцю ў краінах былога СССР і ва ўсім сьвеце.
Выбраныя творы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Назвы ў арыгінале (па-ангельску)
- Immortality Inc. (1959)
- The Status Civilization, a.k.a. Omega (1960)
- Journey beyond Tomorrow (1962)
- The 10th Victim (1966)
- Mindswap (1966)
- Dimension of Miracles (1968)
- Options (1975)
- The Alchemical Marriage of Alistair Crompton (1978)
- Dramocles (1983)
- Victim Prime (1987)
- Hunter / Victim (1988)
- Minotaur Maze (1990)
- The Alternative Detective (1993)
- Star Trek: Deep Space Nine: The Laertian Gambit (1995)
- Aliens: Alien Harvest (1995)
- Draconian New York (1996)
- Soma Blues (1997)
- Godshome (1999)
Зборы апавяданьняў[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- Untouched by Human Hands (1954)
- Citizen in Space (1955)
- Pilgrimage to Earth (1957)
- Notions: Unlimited (1960)
- Shards of Space (1962)
- Can You Feel Anything When I Do This? (vt The Same to You Doubled) (1972)
- The Robot Who Looked Like Me (1982)
- The Collected Short Fiction of Robert Sheckley (5 vols.) (1991)
- Uncanny Tales (2003)
Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- Афіцыйная старонка(анг.)
- Працы Шэклі на праекце Гутэнбэрг
- Бітва. Апавяданьне ў перакладзе на беларускую мову