Сьвяты Олбан

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Сьвяты Олбан
StAlban.jpg
Сьвяты Олбан
Сьвяты
Памёр 22 чэрвеня, 209 ці каля 251 або 304
Шануецца Рымска-каталіцкая царква, Англіканская царква, Праваслаўная царква
Дзень памяці 22 чэрвеня
Патрон уцекачоў, ахвяраў катаваньняў
Атрыбуты жаўнер зь вельмі вялікім крыжам і мячом

Сьвяты Олбан (памёр 22 чэрвеня, 209 ці каля 251 або 304) — першы сьвяты пакутнік Брытанскіх астравоў, адзін з трох сьвятых разам зь Юліюсам і Аааранам, шануецца з часоў Рымскай Брытаніі.

Згадваньне аб пакутніцтве Олбана зьяўляецца адным зь першых гістарычных сьведчаньняў аб хрысьціянстве ў Брытаніі. Паводле паведамленьняў гісторыкаў Гільдыя (VI стагодзьдзе) і Бэды Вялебнага, Олбан загінуў падчас ганеньняў на хрысьціянаў у 302305 гады пры імпэратары Дыяклетыяне. Паводле іншых зьвестак ягоная сьмерць адносіцца да часу імпэратара Сэптыміюса Сэвэра (каля 200 году) або імпэратара Дэцыюса (249251). Олбан быў рымскім ваяром, які зьвярнуўся ў хрысьціянства пад уплывам сьвятара Амфібала, якога ён хаваў падчас перасьледу. Олбан быў асуджаны на сьмерць і абезгалоўлены ў горадзе Вэруламіюме (сёньня горад Сэнт-Олбанз), названы ў гонар сьвятога.

У жыцьці гаворыцца, што Олбан так прасякнуўся верай, што схаваў у сябе сьвятара Амфібала, які яго хрысьціў. Калі ўлады дазналіся пра тое, што ў ягонай хаце хаваецца ўцякач, і даслалі за ім воінаў, то Олбан пераапрануўся ў вопратку сьвятара, што дазволіла апошняму схавацца незаўважаным. Калі Олбан паўстаў перад мясцовым судзьдзёй, яму было загадана прынесьці ахвярапрынашэньне паганскім багам, аднак Олбан адмовіўся гэтае зрабіць, за што і быў катаваны.

Царква шануе ягоную памяць 22 або 17 чэрвеня. Сымбалем Сьвятога Олбана зьяўляецца алень.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Niblett, Rosalind (2001), Verulamium: The Roman City of St Albans, Tempus Publishing Ltd, ISBN 0-7524-1915-3

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg Сьвяты Олбансховішча мультымэдыйных матэрыялаў