Генэрал артылерыі літоўскай: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Legobot (гутаркі | унёсак)
д Bot: Migrating 3 interwiki links, now provided by Wikidata on d:q185106 (translate me)
Радок 4: Радок 4:


Генэраламі артылерыі літоўскай былі:
Генэраламі артылерыі літоўскай былі:
[[Файл:Vincent Korvin-Gasieŭski. Вінцэнт Корвін-Гасеўскі (1650-1651).jpg|міні|145пкс|[[Вінцэнт Корвін-Гасеўскі]]]]
[[Файл:Vincent Korvin-Gasieŭski. Вінцэнт Корвін-Гасеўскі (D. Schultz, 1650).jpg|міні|145пкс|[[Вінцэнт Корвін-Гасеўскі]]]]


* [[Мікалай Абрамовіч]] (21.9.[[1634]] «на дазор гарматы [[ВКЛ]]» — 2.[[1651]])
* [[Мікалай Абрамовіч]] (21.9.[[1634]] «на дазор гарматы [[ВКЛ]]» — 2.[[1651]])

Вэрсія ад 21:01, 12 верасьня 2015

Генэрал артылерыі літоўскай (па-лацінску: generalis artileriae magister) — дыгнітарскі ўрад у Вялікім Княстве Літоўскім, кіраўнік артылерыі. Загадваў арсэналамі, збраёўнямі, парахоўнямі і людвісарнямі, займаўся забесьпячэньнем войска й арсэналаў порахам і амуніцыяй, навучэньнем артылерыстаў. Прызначаўся дажывотна (пажыцьцёва) і ня меў права займаць іншых вайсковых урадаў.

Вядомы з 17 стагодзьдзя, калі кароль польскі і вялікі князь літоўскі Уладзіслаў IV надаў артылерыі вайсковую арганізацыю (г. зв. «Артыкулы», абвешчаныя ў 1634 пад Смаленскам). Першым кіраўніком артылерыі ВКЛ у 1634 стаў Мікалай Абрамовіч. З 1685 генэрал артылерыі атрымліваў 3 тысячы злотых на прыватныя патрэбы. Распараджаўся буйнымі грашовымі сродкамі, прымаў спэцыяльную прысягу не расходваць гэтыя грошы на іншыя мэты, і падпарадкоўваўся вялікаму гетману, з 1775 Вайсковаму дэпартаменту Пастаяннай Рады.

Генэраламі артылерыі літоўскай былі:

Вінцэнт Корвін-Гасеўскі
Францішак Сапега

Глядзіце таксама

Літаратура

  • Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 1: Абаленскі — Кадэнцыя. — 684 с. — ISBN 985-11-0314-4
  • Urzędnicy centralni i dostojnicy Wielkiego Księnstwa Litewskiego XIV—XVIII wieku. Spisy / Oprac. Henryk Lulewicz i Andrzej Rachuba // Urzędnicy dawnej Rzeczypospolitej XII—XVIII wieku. Spisy / Pod red. Antoniego Gąsiorowskiego. Tom XI. Kornik: Biblioteka Kornicka, 1994.
  • Wolff J. Senatorowie i dygnitarze Wielkiego Księstwa Litewskiego: 1385—1795. — Kraków, 1885.
  • Żychliński T. Złota księga szlachty polskiej. T. 1—31. — Poznań, 1879—1908.